Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Мінскі абласны інстытут разв
ВЫХОЎВАЕМ МАЛЕНЬКІХ ПАТРЫЁТАЎ
Сцэнарыі свят і забаў
Мінск 2019
УДК 37.035.6
ББК 74.200.513
В77
Рэкамендавана Рэдакцыйна-выдавецкай камісіяй дзяржаўнай установы адукацыі
«Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі»
С к л а д а л ь н і к
А. В. Слабодчыкава, метадыст вучэбна-метадычнага аддзела дашкольнай і пачатковай адукацыі Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі
Р э ц э н з е н т ы:
А. В. Кахноўская, старшы выкладчык кафедры менеджмента і адукацыйных тэхналогій Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка;
Т. А. Няборская, старшы выкладчык кафедры дашкольнай і пачатковай адукацыі Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі
В77 Выхоўваем маленькіх патрыѐтаў : сцэнарыі свят і забаў / склад. А. В. Слабодчыкава ; ДУА «Мін. абл. ін-т развіцця адукацыі». – Мінск : Мін. абл. ін-т развіцця адукацыі, 2019. – 63 с. ISBN 978-985-7118-86-1.
У дапаможніку прадстаўлены метадычныя распрацоўкі сцэнарыяў каляндарна-абрадавых свят, забаў маральна-патрыятычнай накіраванасці з вопыту работы музычных кіраўнікоў устаноў дашкольнай адукацыі Мінскай вобласці.
Адрасавана музычным кіраўнікам і выхавальнікам устаноў дашкольнай адукацыі.
УДК 37.035.6
ББК 74.200.513
ISBN 978-985-7118-86-1 © Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі, 2019
ЗМЕСТ
Уводзіны………………………………………………………………. 4
Свята «Багач» (Н. В. Калеснік)………………………………………. 6
Забава «Свята Бульбы» (А. А. Пархута)…………………………….. 12
Восеньскі кірмаш запрашае сяброў (Л. І. Карсакова)……………… 16
Забава «Восень – шчодрая пара» (І. Г. Сас)………………………… 20
Ідзе Каляда калядуючы! (Г. А. Сярко, В. У. Шчука)………………... 28
Свята «Саракі» (Г. А. Ждановіч)……………………………………... 34
Свята прылѐту Бусла. Благавешчанне (Л. П. Канюшык)…………... 38
Сімвалы Рэспублікі Беларусь (Т. А. Шчэрбацэвіч)………………… 44
День Победы – 9 Мая (И. А. Скляренко)…………………………….. 48
Развлечение к Дню города Жодино (С. С. Окунева)……………….. 53
Спіс выкарыстаных крыніц………………………………................... 59
УВОДЗІНЫ
На сучасным этапе развіцця сістэмы адукацыі адным з прыярытэтаў з’яўляецца патрыятычнае і духоўна-маральнае выхаванне падрастаючага пакалення, стварэнне выхаваўчай прасторы, арыентаванай на засваенне навучэнцамі агульначалавечых гуманістычных каштоўнасцяў, ідэалогіі беларускай дзяржавы, культурных і духоўных традыцый беларускага народа.
У сістэме дашкольнай адукацыі дадзены накірунак прадстаўлены ў Канцэпцыі бесперапыннага выхавання дзяцей і вучнѐўскай моладзі, адукацыйных стандартах і вучэбнай праграме дашкольнай адукацыі. У змесце вучэбнай праграмы «прадугледжваецца фарміраванне ўяўленняў пра сваю малую Радзіму (назва горада, пасѐлка), народныя і дзяржаўныя святы, пра сімвалы беларускай дзяржавы, Беларусі, славутасці роднага горада, вѐскі, сталіцы рэспублікі, сваѐй Радзімы, пра людзей, якія ўславілі нашу Радзіму: асветнікаў, нацыянальных герояў, Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, дзеячаў мастацтва, вучоных, касманаўтаў, спартсменаў і г. д.» [6].
Асновай патрыятычнага і духоўна-маральнага выхавання з’яўляецца далучэнне дзіцяці да культуры і традыцый свайго народа, пазнанне якіх фарміруе вопыт маральных адносін і зносін, развівае і ўзбагачае яго ўнутраны свет. Азнаямленне дзяцей з гістарычным мінулым свайго народа спрыяе набыцці «першапачатковых ведаў пра сваю сям’ю, родны край, краіну, дзяржаўныя сімвалы, вядомых людзях» [3], дазваляе выхоўваць патрыятычныя пачуцці, любоў да роднага краю і гонар за яго» [5, с. 267].
Адным з дзейсных сродкаў фарміравання эмацыйнай культуры, патрыятычных і грамадзянскіх пачуццяў дашкольнікаў з’яўляецца музычнае мастацтва. Менавіта музыка, валодаючы моцным эмацыйным уздзеяннем, здольная падахвочваць да маральна-эстэтычных перажыванняў, уплываць на духоўнае станаўленне і ўзбагачэнне асобы дзіцяці. Такі падыход характэрны для сучаснай музычнай педагогікі, так як грунтуецца на спецыфіцы і асаблівасцях зместу музыкі як віду мастацтва.
Садзейнічанне музычнаму, маральнаму і патрыятычнаму выхаванню дзіцяці грунтуецца на прафесійнай кампетэнтнасці музычнага кіраўніка ўстановы дашкольнай адукацыі, здольнага ствараць умовы не толькі для творчага развіцця дзяцей у працэсе музычнай дзейнасці, але і для выхавання іх маральных і патрыятычных пачуццяў.
Установы дашкольнай адукацыі Мінскай вобласці маюць багаты і эфектыўны вопыт маральнага і патрыятычнага выхавання дашкольнікаў сродкамі музычнай дзейнасці. Усѐ гэта паслужыла асновай для аб’яднання музычных кіраўнікоў устаноў дашкольнай адукацыі ў абласную творчую групу, мэта якой – садзейнічанне пашырэнню і паглыбленню ведаў педагогаў пра сучасныя падыходы да праблемы маральнага і патрыятычнага выхавання, тэхналогіі далучэння дашкольнікаў да музычнай спадчыны беларускага народа.
Вынікам сумеснай дзейнасці ўдзельнікаў абласной творчай групы з’яўляюцца распрацоўкі сцэнарыяў каляндарна-абрадавых і дзяржаўных свят, забаў маральна-патрыятычнай накіраванасці. Хочацца выказаць падзяку ўсім удзельнікам творчай групы за плѐнную працу, асаблівую падзяку – музычным кіраўнікам, якія прапанавалі метадычныя матэрыялы для гэтага дапаможніка.
У змест дапаможніка ўключаны практычныя матэрыялы з вопыту работы музычных кіраўнікоў устаноў дашкольнай адукацыі Мінскай вобласці:
- па далучэнні дзяцей дашкольнага ўзросту да традыцый беларускага народа, культуры, народных свят і абрадаў («Свята “Багач”» (Калеснік Н. В.), «Свята Бульбы» (Пархута А. А.), «Восеньскі кірмаш» (Карсакова Л. І.), «Ідзе Каляда калядуючы» (Сярко Г. А., Шчука В. У.), «Свята “Саракі”» (Ждановіч Г. А.), «Благавешчанне» (Канюшык Л. П.));
- па фарміраванні ўяўленняў пра дзяржаўныя сімвалы (канспект інтэграванага занятку «Сімвалы Рэспублікі Беларусь»
(Шчэрбацэвіч Т. А.));
- па фарміраванні ў дашкольнікаў павагі да абаронцаў Айчыны, ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны [3, с. 13], нацыянальных герояў роднага краю («Дзень Перамогі – 9 Мая» (Склярэнка І. А.));
- па фарміраванні ў дзяцей дашкольнага ўзросту ўяўленняў пра сваю малую радзіму, славутасці роднага горада (забава да Дня горада Жодзіна (Акунѐва С. С.)).
Практычныя матэрыялы могуць быць выкарыстаны музычнымі кіраўнікамі і выхавацелямі ўстаноў дашкольнай адукацыі ў рабоце з выхаванцамі старшай групы.
Мяркуем, што метадычныя матэрыялы, прадстаўленыя
ў дапаможніку, будуць спрыяць эфектыўнай арганізацыі дзейнасці педагогаў па патрыятычным і духоўна-маральным выхаванні дзяцей дашкольнага ўзросту.
Слабодчыкава А. В.,
метадыст вышэйшай катэгорыі вучэбна-метадычнага аддзела дашкольнай і пачатковай адукацыі Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі
Свята «Багач» (для выхаванцаў старшай групы)
Калеснік Наталля Віктараўна, музычны кіраўнік ДУА «Яслі-сад № 21 “Вясѐлка” г. Жодзіна»
21 верасня – свята «Багач». Старажытнае свята заканчэння ўборкі зернавых, свята земляробчага календара. Адзначалася і ў іншыя дні, якія стаяць блізка да асенняга раўнадзенства. У некаторых раѐнах лічылася першым днѐм восені.
Гаспадар імкнуўся да Багача закончыць усе работы на полі і нават пачысціць і схаваць да вясны земляробчы інвентар, які ў прыказках да гэтага свята завецца «рагачом».
Багачом, або багацтвам, называлі таксама кошык з жытам і свечкаю. Яго на свята насілі ў кожную хату і адрыну. Зерне ў кошык збіралі з першага зажыначнага снапа, свечку рыхтавалі пад спеў дажынкавых мелодый. Згодна павер’ям, Багач забяспечваў сем’ям дабрабыт і шчасце. На Багач да ўсходу сонца гаспадар засяваў ніву жытам. «Прыйшоў Багач – кідай рагач, бяры сявеньку, сей памаленьку», – сцвярджаюць, што ад Багача пачынаецца або працягваецца сяўба азімых культур.
Праграмныя задачы: папаўняць уяўленні дашкольнікаў пра традыцыі святкавання народнага свята Багач; фарміраваць выканальніцкія ўменні і імкненне да самавыражэння ў розных відах музычнай дзейнасці; выхоўваць цікавасць да культурнай спадчыны беларусаў.
Матэрыялы і абсталяванне: беларуская хата, музычныя інструменты, вянок, бульба, 2 кошыкі.
Дзеючыя асобы: вядучы, гаспадыня Ганна, гаспадар Рыгор, жанчыны (дарослыя), дзяўчына Дажыначка.
Ход свята
Зала ўпрыгожана ручнiкамi, дыванамi, рэчамi народнага побыту. Сярод залы стаіць сноп жыта.
Гучыць беларуская народная музыка, у залу ўваходзяць дзецi, уладкоўваюцца на лавах.
Вядучы. Шаноўныя госцi! Сѐння мы запрасiлi вас на свята «Багач». У мiнулым людзi адзначалi яго тады, калi апошнi сноп на полi быў дажаты. Сноп урачыста прыносiлi ў хату, абмалочвалi зерне, ссыпалi ў лубок, устаўлялi свечку i запальвалi яе. Такiм чынам рабiлi Багач, якi па чарзе пераносiлi ад гаспадара да гаспадара, тым самым жадаючы кожнаму багацця. Лiчылася, што Багач прыносiць у хату багацце, таму кожны быў яму рады.
На Багач да ўсхода сонца гаспадар засяваў нiву жытам. Да азiмай сяўбы прыступалi ўрачыста. У доме прыбіраліся, варылi i пяклi шмат смачнага. Гаспадар апранаў белую кашулю, iшоў на засейку. А вечарам спраўлялi ўрачыстую вячэру. Усѐ гэта рабiлася дзеля поспеху ў працы, урадлiвасцi засеянай нiвы.
Дзяўчынка.
Гаварыла поле шырокае, ядронае:
– Жнейкi, жнейкi маладыя, сярпы залатыя, Прыходзьце да мяне заўтра разам, Каб я недажатым не стаяла. Не хачу ў полi стаяцi, Апошнiмi каласкамi махацi. А толькi хачу ў полi – стагамi, А ў гумне – капнамi.
У залу ўваходзяць жанчыны, спяваюць жнiўную песню «Як на нашай ніўцы» (беларуская народная песня), дзяўчынкі ім падпяваюць.
Жанчыны абступаюць сноп з усiх бакоў, упрыгожваюць яго кветкамi, абвязваюць каляровымi стужкамi. Гучыць беларуская народная музыка. Малыя дзяўчаты дапамагаюць дарослым.
Дзяўчынка. Радзi, Божа, жыта, Радзi і пшанiцу! На другое лета,
Лепшае за гэта.
Жанчыны выносяць сноп з залы, дзяўчаты садзяцца. Дзецi па чарзе вымаўляюць словы. Дзіця 1.
Ой, якая багатая восень!
Усѐ ў яе ўдалося! Дзіця 2.
Жыта ў трубы павілося, А авѐс, як тын, парос. Дзіця 3.
А ячмень палѐг на пляцень, А пшанiца, як бруснiца,
А грэчачка, як кветачка!
Водзяць карагод «Дажынкі» (муз. Л. Шаргаевай).
Гучыць музыка, у залу ўваходзiць гаспадыня.
Гаспадыня. Гэй, Рыгор! Дзе ж ты падзеўся? У хаце чысцiня, пачастункi для гасцей падрыхтавала, усѐ добра, але дзе гаспадар падзеўся? Рыгор! Рыгор!
Рыгор. Я тут, ясачка мая! Чаго ж ты крычыш на ўсю вѐску?
Гаспадыня. Дзе цябе носiць, чаму ў хаце не сядзiш, гасцей не сустракаеш?
Рыгор. А што, мая ясачка?
Гаспадыня. Як што? Гасцей поўна хата, а ты… Добры дзень, госцiкi даражэнькiя. Добра, што вы завiталi да нас на свята! Ведаю, што сумна сѐння не будзе! Праўду я кажу, Рыгорка!
Рыгор. Чуецца, нехта спявае на двары!
Гаспадыня. Дык гэта жнейкi вяртаюцца з работы. Бяры хуценька, Рыгор, хлеб i соль, будзем сустракаць гасцей як належыць.
У залу ўваходзяць жнейкi. Спераду iдзе дзяўчына Дажыначка, нясе сноп, на галаве ў яе вянок з кветак i каласкоў. Жнейкi спяваюць «Ой, у садочку цвіла лілея» (беларуская народная песня).
Жнейка 1.
Адчыняй, пан, вароты, Iдуць жнейкi з работы!
Жнейка 2.
Адчыняй другiя, Iдуць маладыя,
Сярпы залатыя.
Усе. Добры дзень, наша гаспадыня!
Гаспадыня. Добры дзень, жнейкi маладыя!
Усе. Добры дзень, гаспадару маладому!
Рыгор.
Добры дзень жыту яравому, Зярну залатому.
Дажыначка падыходзiць да гаспадароў, кланяецца ў пояс.
Дажыначка.
Прынеслi табе вянок з шырокага поля, З ядранага жыта!
Гаспадар свайго гаспадарства не страцiць, За вянок заплацiць.
Гаспадару – вянок, а нам мѐду збанок.
Кладзе сноп ля ног гаспадара, а вянок надзявае на галаву гаспадыне. Гаспадар i гападыня даюць Дажыначцы грошы i збанок мѐду.
Гучыць вясѐлая талочная песня «Як пазвалі ў талаку»
(беларуская народная песня).
Усе пачынаюць церушыць сноп над ручнiком, потым зерне ўсыпаюць у лубок, «ставяць свечку і падпальваюць яе» (электрычны лiхтарык у форме свечкi). Рыгор бярэ лубок i ставiць яго на покут.
Гаспадыня. Добры ў нас атрымаўся Багач! А зараз не грэх i пачаставацца. Запрашаем за стол, госцiкi дарагiя.
Жнейкi садзяцца за стол. Гаспадыня нясе частаванне. Дзецi чытаюць вершы. Дзіця 1.
Усiх на свята запрашаем
I сардэчна вас вiтаем, I дарослых, i дзяцей, I шаноўных усiх гасцей. Дзіця 2.
Шанаванне добрым людзям, Хай вам радасцi прыбудзе,
Хлопцы, дзеўкi, мамы, таты, Запрашаем усiх на свята.
Дарослыя разам з дзецьмi выконваюць беларускую народную песню «Калі ласка».
Гаспадыня. Хлеб ды соль! Смачна есцi.
Жнейкі (разам). Вялікі дзякуй! Мы даўненька сябруем з вамi i прыйшлi за пiрагамі.
Гаспадыня.
У мiнулым годзе, калi жыта ўрадзiла, Дык уся радня хадзiла! А як жыта звялося, Дык нiкога не засталося!
Рыгор.
Ешце, госцiкi,
Бо без сала куска
Няма жыцця ў беларуса!
Гаспадыня. Чым хата багата, тым i рада. А самая багацейшая тая, у якой гучаць песнi, смех ды вяселле. Час настаў нам паказаць, Як умеем танцаваць. Хай «Трасуха» ўдалая Зачаруе ўсiх вас. Вельмi любiм гэты танец, Не старэе ѐн у нас!
Выконваюць беларускі народны танец «Трасуха».
Рыгор. Ой, як весела сѐння ў нашай хаце. А я заўчора быў на кiрмашы, купiў сабе дудачку. Зараз я вам зайграю, будзе яшчэ весялей.
Гаспадыня. Ты ж нiколi на дудачцы не граў, як гэта зробiш?
Рыгор грае абы-як, усе смяюцца.
Гаспадыня. Ты мне так усiх гасцей распужаеш. Перш трэба навучыцца, толькі пасля за дудачку хапацца.
Вядучы. А ў нас ѐсць сапраўдны музыка Мiкiта, які на дудачцы грае, увесь народ забаўляе.
Песня-гульня «Мікіта»
1. На дудзе Мікіта грае
|
Дзецi водзяць карагод,
|
Ды людзей ѐн забаўляе.
|
Мiкiта стаіць у цэнтры, грае на дудачцы.
|
Прыпеў:
Мікіта, Мікіта, Так і гэтак Мікіта.
|
Мiкiта грае, дзецi пляскаюць у далонi.
|
2. Прыляцелі камары,
|
Дзецi бягуць па крузе, махаюць «крыламi»,
|
З ім скакалі да зары. Прыпеў.
|
Мiкiта бяжыць у другiм напрамку.
|
3. На дудзе Мікіта грае,
|
Дзецi водзяць карагод,
|
А мядзведзь яму спявае. Прыпеў.
|
Мядзведзь стаіць у цэнтры і «спявае».
|
|
|
4. Ой, чаму ж гэта, Мікіта,
|
Дзецi пагражаюць пальцам,
|
Ты глядзіш на нас сярдзіта? Прыпеў.
|
Мiкiта стаiць у цэнтры, апусцiўшы галаву.
|
|
|
5. Ой, Мікіта, адпачні ты, З карагода выхадзі ты!
|
Мікіта выходзіць з карагода.
|
Прыпеў.
|
|
Усе. Больш Мікіта не іграе, а ѐн дзетак даганяе!
Мікіта даганяе дзяцей.
Рыгор. Якi я добры хлопец, што купiў дудачку на кiрмашы. Якая вясѐлая была гульня!
Гаспадыня. А я бачыла, што ты, Рыгорка, з кiрмаша не з адной дудачкай вяртаўся! Што ў цябе яшчэ ў кошыку было?
Рыгор. Як што? Музычныя iнструменты. Што толку з адной дудачкi, у нас зараз цэлы аркестр атрымаецца.
Гаспадыня. А хто ж будзе ў гэтым аркестры граць, дзе музыкi?
Вядучы. Як дзе? Вось яны! Падыходзьце хуценька, бярыце iнструменты, грайце, спявайце, народ пацяшайце.
Дзіцячы аркестр выконвае беларускую народную песню «Стукалка».
Рыгор. Добра паскакалi, а зараз зноў за стол сядайце, кваску налiвайце, салка кусайце. Ганна, я сѐння ранiцай бульбу чысцiў. Чаму не бачу бульбы на стале?
Гаспадыня. Ай! Забылася! Зараз i бульбачка будзе, трохi пачакайце. Дзеці, адгадайце загадку.
Зялѐныя i густыя
На градцы выраслi кусты.
Падкапаў iх наш Андрэйка, Пад iмi цэлая сямейка. (Бульба.) Дзіця 1.
Садзяць бульбу па загонах, Дзе расце яна шпарчэй. Будзе бульбы, будзе многа Для сябе i для гасцей. Дзіця 2.
З бульбы ў нас галушкi вараць, Нашу бульбу ўсюды хваляць.
Рыгор. Каб бульбачка на стале была, трэба трохi папрацаваць. Спачатку яе трэба пасадзiць, потым сабраць, а ўжо пасля і на стол падаваць, гасцей частаваць. А нашы маленькiя госцiкi дапамагалi бацькам бульбу збiраць? Мы зараз паглядзім, якiя вы спрытныя.
Праводзіцца гульня «Збяры бульбу». Дзяўчынкі па камандзе пачынаюць збіраць бульбу. Перамагае тая, якая больш набярэ бульбы.
Жнейкі. Дзякуй гаспадарам за смачныя пачастункi, за вясѐлую бяседу. А ўсѐ ж пара нам. Да сустрэчы!
Рыгор.
Цi ўсѐ ў нас добра атрымалася?
Як вам, госцiкi, спадабалася?
I шкада, а ўсѐ ж бывайце!
Нас з гаспадыняй не забывайце!
Гаспадыня.
Хутка расцiце, дружна жывiце, Край свой любiце!
Жнейкі.
А вам, гаспадары, шчыра жадаем,
Каб жылi ў дастатку,
У жыццi вашым
Хай ідзе ўсѐ па парадку. Удзельнікі выходзяць пад гучанне беларускай народнай мелодыі.
Забава «Свята Бульбы»
(для выхаванцаў старшай групы)
Пархута Аліна Анатольеўна,
музычны кіраўнік ДУА «Уздзенскі яслі-сад № 3»
Праграмныя задачы: садзейнічаць далучэнню дашкольнікаў да нацыянальнай культуры праз знаѐмства з беларускiм фальклорам і народнымі традыцыямі; фарміраваць асновы музычнай культуры (эмацыянальна-каштоўнасныя адносiны да музыкi i музычнай дзейнасцi, культуру ўспрымання i выканання); выхоўваць любоў да роднай мовы, цiкавасць да культурных традыцый народа.
Матэрыялы і абсталяванне: беларускiя нацыянальныя касцюмы для гаспадара i гаспадынi, Бульбiнцы, Каларадскага жука; прадметы старажытнага быту для дэкарацыі (печ, чугуны, дываны, рушнiкi, сурвэткi i г. д.); дзіцячыя музычныя iнструменты; стравы з бульбы (дранiкi, клѐцкi, тоўчанка, бульба смажаная, бабка i iнш.); кошык з бульбай (па колькасцi дзяцей); мiска з бульбай «у мундзiрах». Дзеючыя асобы: Гаспадар, Гаспадыня, Бульбачка, Каларадскі жук.
Ход свята
Музычная зала ўпрыгожана пад беларускую хату. Гучыць беларуская народная мелодыя. Уваходзiць Гаспадар.
Гаспадар.
Людзi добрыя, вiтаю!
Я ў вас вось што запытаю: Вы скажыце, госцi, мне, Цi вам добра тут, цi не?
Цi вы будзеце цiха сядзець?
Цi вы будзеце сумна глядзець?
Цi вы будзеце рагатаць?
Цi вы будзеце ў ладкi пляскаць?
Госцi. Будзем!
Гаспадар. А вы, дзеткi?
Дзецi. Будзем!
Гаспадар. Ну, тады чаго чакаеце? Гаспадынька! Чаму свята не пачынаеце?
Гаспадыня. Трэба тут дапамагчы. Кожны хай са шчырай ласкаю ў ладкi весела папляскае! А госцейкi хай зайграюць хутчэй, свята будзе весялей!
Гучыць беларуская «Полька», дзецi пляскаюць у далонi, дарослыя граюць на дзіцячых музычных iнструментах.
Гаспадар. Якiя ўсе малайцы! Так спрытна гралi, так весела пляскалi. Ну, а я спытаю для парадку, хто адгадае загадку?
Хто скажа, хто знае,
Што ў нашым краi,
Як i хлеб паважаюць, Хлебам другiм называюць?
Дзецi. Бульбу!
Гаспадар. Правiльна!
Гэта бульбінка-беларусачка,
Пекная паненачка, Шэрая сукеначка, Зялѐная хустачка.
Гучыць беларуская мелодыя. Выбягае дзяўчынка Бульбачка, спявае «Песню Бульбачкi» (муз. і сл. Н. Вераб’ѐвай).
Бульбачка.
Добры дзень, мае харошыя! А якiя вы ўсе прыгожыя! А я такая простая, зрэбная, Нiкому тут непатрэбная!
Гаспадыня.
Ты, сястрыца, кiнь журыцца, Трэба й тут дапамагчы:
Хай той запляскае ў ладкi,
Хто любiць з бульбачкi аладкi!
Дзецi пляскаюць у далонi.
Гаспадыня.
За iмi па парадку:
Хто любiць зразы i бабку,
Хто клѐцкi, бульбяную кашу, салянiкi, А потым – хто любiць дранiкi… Раз, два, тры, чатыры, пяць!
Будзем Бульбачку вiтаць!
Спяваюць песню «Урадзiла бульба» (муз. А. Рэмiзоўскай,
сл. А. Дзеружынскага). Бульбачка танцуе ў сярэдзiне кола, дзецi водзяць карагод.
Бульбачка. Дзякуй вам, хлопчыкi i дзяўчынкi, якiя вы ўсе малайчынкi!
Гаспадыня. Сѐння, дзецi, у нас незвычайнае свята – Свята Бульбы. Бульба прыйшла да нас у госцi, прыбралася. Паглядзiце, якая яна прыгожая, а як прывабна і апетытна выглядае на нашым святочным стале. А зараз паглядзiм, цi ведаеце вы назвы страў з бульбы.
Гучыць беларуская мелодыя. Дзецi называюць стравы з бульбы (дранiкi, клѐцкi, тоўчанка, бульба смажаная, бабка i iнш.). Гучыць музыка, з’яўляецца Жук, бяжыць за Бульбачкай, яна адмахваецца.
Спяваюць «Песню Жука» (муз. В. Карасѐвай, сл. Н. Фрэнкель).
Жук. Гам, гам, гам! Вось дзе ты. Але я цябе i тут знайшоў!
Бульбачка. Адчапiся ад мяне, чаму ты не даеш спакою?
Жук бяжыць за Бульбачкай, яны спыняюцца ў розных канцах залы.
Гаспадар. Пачакайце, не бяжыце. Што здарылася? Дзецi, вы ўжо здагадалiся, што гэта Каларадскi жук, якi вельмi любiць нашу Бульбачку i хоча яе сапсаваць. Трэба яго прагнаць.
Жук (плача). Не праганяйце мяне. Прабачце, калi ласка! Даруй, Бульбачка, я больш да цябе не дакрануся. У вас тут весела, а мне аднаму дрэнна.
Гаспадар. Можа, даруем Жуку? Бульбачка, што ты скажаш?
Бульбачка. Добра, на першы раз даруем.
Гаспадар. Вось i добра. Тады будзем усе весялiцца ды праспяваем вясѐлую песеньку, а нашы музыкi нам падыграюць [45].
Выконваецца беларуская песня «Бульба».
Гаспадыня. Паважаныя госцi! Нашы дзецi падрыхтавалi для вас загадкi. Калi вы iх адгадаеце, то даведаецеся, як прыгатаваць тоўчанку – бульбяную кашу. Дзiця 1.
Мяне адну не ядуць i без мяне не ядуць, У ваду ўпала i прапала. (Соль.) Дзiця 2.
Белае, а не вада, салодкае, а не мѐд.
Ад каровы бяру, дзеткам даю. (Малако.)
Дзiця 3. Што заўсѐды наверсе кашы? (Масла.)
Гаспадыня. Малайцы! Загадкi вы добра адгадваеце, а цi такiя ж вы спрытныя? Пагуляем у жвавую гульню з бульбай.
Праводзіцца гульня «Не спазнiся». Дзеці пад музыку («Полька-Янка», беларуская народная мелодыя) бягуць адзін за адным. Калі музыка спыняецца, хуценька бяруць па адной бульбе. Каму бульбы не хапае – выходзіць з гульні. Яна працягваецца да тых пор, пакуль не застанецца адзін удзельнік.
Гаспадыня. Бульбы буйнай набяром, блiноў смачных напячом.
Водзяць карагод і спяваюць песню «Блiны» (муз. гуртка «Маленькія кампазітары», сл. Н. Вераб’ѐвай) [45].
Гаспадыня. Не толькi дзецi, але i мышкі любяць частавацца блiнамi. Давайце пагуляем.
Праводзіцца гульня «Блiны i коцік». Дзеці (Мышкі) ціхенька ходзяць вакол Коціка, які спіць у сярэдзіне круга, выконваюць рухі па тэксту гульні. Пасля песні Коцік ловіць Мышак. Тыя, каго зловіць, выходзяць з гульні. Гульня паўтараецца некалькі разоў.
Рана мы ўставалі, у хаце прыбіралі.
Мы бліны пяклі, пяклі, выпякалі.
Прыпеў:
Раз, два, раз, два, тры – Мышаня глядзіць з гары.
Бліноў хоча, слѐзкі лье,
Але Коцік не дае (сл. С. Сокалаў-Воюш, апрац.) [32].
Гаспадыня. Пачынаем конкурс новы, падыходзьце, хто гатовы!
Праводзіцца гульня з матулямі «Лепшая гаспадыня» (хто хутчэй абярэ бульбу).
Гаспадар. Дзякуй, дарагая Бульбачка, што завiтала да нас у госцi на свята.
Гаспадыня.
З бульбы ў нас галушкі вараць, Нашу бульбу ўсюды хваляць.
Гаспадар.
З бульбы клѐцкi, з бульбы каша – Найсмачнейшая страва наша.
Гаспадыня.
Не мiнайце нашай хаты, Прыязджайце вы да нас. Пачастуем нашай бульбай, Пачастуем, госцi, вас!
Прапаную выканаць вясѐлую жвавую песеньку «Земляныя яблыкі» пра царыцу нашага свята – Бульбу!
Выконваецца песня «Земляныя яблыкі» (муз. і сл. Я. Жабко).
Гаспадар. Дарагiя госцi, дарагiя дзецi! Запрашаем вас за святочны бульбяны стол!
Гучыць беларуская музыка, дзецi i бацькi частуюцца стравамi з бульбы.
Восеньскі кірмаш запрашае сяброў
(для выхаванцаў старшай групы)
Карсакова Людміла Іванаўна, музычны кіраўнік ДУА «Яслі-сад № 9 г. Маладзечна»
Праграмныя задачы: пашыраць уяўленні выхаванцаў аб народных традыцыях беларусаў; фарміраваць станоўчыя адносіны да беларускага музычнага фальклору; развіваць пазнавальную цікавасць і творчую актыўнасць сродкамі музычна-гульнявой дзейнасці; выхоўваць любоў і павагу да культуры баларускага народа, роднай мовы, паважлівыя адносіны да працы чалавека.
Матэрыялы і абсталяванне: беларускія касцюмы для дзяцей і дарослых, музычныя і шумавыя інструменты, муляжы садавіны і гародніны, каласкі, павільѐн ганчарных, саламяных, драўляных, ільняных вырабаў, вырабы з лазы, дзве машынкі, два кошыкі, бульба для гульні, арыентыры, цацка «карова».
Дзеючыя асобы: вядучы, Дзед, Баба, Ганна (дарослыя), гандляры (дзеці).
Ход свята
Зала ўпрыгожана жоўтымі лісточкамі, восеньскімі кветкамі, у цэнтры на сцяне знаходзіцца «фруктовы сад» (яблыня, груша і сліва). Зала абсталявана гандлѐвымі радамі, выставай дэкаратыўнапрыкладнога мастацтва.
Гучыць беларуская народная музыка. Уваходзяць вядучы, дзяўчынка і хлопчык.
Вядучы. Добры дзень, шаноўны люд! У нашай краіне існуе звычай:
вітаць гасцей хлебам-соллю, якія абавязкова падаюцца на ручніку.
Ручнік – сімвал чысціні, цяпла, роднай хаты.
Дзяўчынка.
Мы звычай зямлі сваѐй зберагаем, Усіх гасцей хлебам-соллю вітаем. Хлопчык.
Бо без хлеба
І хата – не хата,
І свята – не свята, І поле – не поле, І доля – не доля!
Дзеці кланяюцца, аддаюць хлеб-соль даросламу. Дарослы. Дзякуй вам за хлеб, за соль.
Вядучы.
Што за люд у нас сабраўся? Нібы пляц шырэй раздаўся… Восеньскі кірмаш у нас.
Мы вам рады! У добры час!
Дзяўчынка і хлопчык. Гэй, музыкі, дружна грайце І кірмаш наш адкрывайце!
Гучыць беларуская полька, уваходзяць дзеці. Выконваецца беларуская народная песня «Беларускі наш кірмаш».
Гандляры займаюць свае месцы каля радоў. Гучыць беларуская музыка. У залу ўваходзяць Дзед і Баба. У Дзеда ў руках мѐд, грошы, а ў Бабы – кошык з таварам.
Баба і Дзед. Добры дзень усім!
Баба. Дзед, паглядзі, мы з табою на сапраўдным кірмашы. Тут мы свой тавар прададзім ды чаго-небудзь сабе прыкупім.
Вядучы.
Праходзьце, калі ласка, госці, на наша свята прыгажосці.
І як на кірмашы заўжды тут ѐсць гандлѐвыя рады.
А чым жа вы збіраецеся гандляваць?
Дзед і Баба. Мы вам можам расказаць. Выконваюць жартоўную беларускую песню «Баба Еўка, дзед Тамаш…».
Дзед (звяртаецца да Бабы). Глядзі, глядзі! Колькі тут усяго!
Ідуць, разглядаюць тавары.
Вядучы. Вам цікава, чым тут гандлююць? Дык давайце даведаемся ў гандляроў.
Гандляр 1.
Кірмаш – гэта свята, цудоўнае свята. На ім прыгажосці і працы багата. Тут цацкі, ласункі, прысмакі гатовы, Вы іх сустрэнеце абавязкова. Гандляр 2.
Загляні да нас у хатку, ѐсць цукеркі, шакаладкі, А захочаш бублікі, даставайце рублікі. Гандляр 3.
Калі вам патрэбны посуд, падыходзьце, дружбакі.
Ёсць збаночкі і макітры, і прыгожыя глякі.
Гандляр 4.
Гэй, да нас сюды хутчэй, падыходзьце весялей, Усім мірам налятайце, нашы скарбы ўсе купляйце!
Гандляр 5.
Ёсць драўляны посуд: лыжкі, дошчачкі, каўшы, Беларускія майстры іх зрабілі ад душы!
Баба. А вось дудкі-самагудкі, распісныя, драўляныя. Саўка ды Грышка, бярыце іх хутчэй ды зайграйце весялей! А вы, дзеткі, не сумуйце, хлопцам дапамагайце!
Вядучы. Будуць дзеці зноў спяваць ды гасцей усіх забаўляць.
Выконваецца беларуская народная песня «Саўка ды Грышка» пад музычнае суправаджэнне.
Гандляр 6. Да нас падыходзьце, кашулі, спадніцы, рушнік вышываны!
Гандляр 7. Лялькі, свістулькі, цацкі для дзетак!
Гандляр 8. Чай гарачы! Абаранкі!
Дзед. Не трэба! Не трэба!
Баба. Ой, дзед! І гэта табе не трэба, і гэта ты не хочаш. Паглядзі сюды, якія дзеткі, што кветачкі, а як працуюць. Няўжо, галубочак, грошай пашкадуеш? Няўжо нічога не купіш у такіх работнікаў?
Дзед. Куплю, бабка. Ужо купіў чаравічкі табе новыя, каб на кірмашы змагла патанцаваць.
Вядучы. Так, так, тут у нас на кірмашы не толькі прадаюць, купляюць, але танцуюць і спяваюць.
Баба. На памост хутчэй выходзьце. «Кракавяк» для нас заводзьце.
Выконваюць танец «Кракавяк» (беларуская народная мелодыя).
Вядучы.
А вось восені дары прывезлі нам гандляры. Тут гародніна і садавіна:
Бульба, морква, кабачкі,
Яблыкі ды бурачкі,
Слівы, гарбузы, хурма – усѐ дарма.
А цяпер правядзѐм гульню «Мы збіраем ураджай».
Праводзіцца гульня-эстафета «Мы збіраем ураджай». Дзеці дзеляцца на дзве каманды па тры чалавека: дзве дзяўчынкі і хлопчык. Па чарзе дзяўчынкі садзяць бульбу з кошыка, а потым збіраюць у кошык, высыпаюць бульбу ў машынку. Хлопчык вязе машынку з ураджаем вакол арыенціра і вяртаецца назад. Перамагае тая каманда, якая хутчэй прывязе бульбу. Пераможцы атрымліваюць ад гандляроў падарункі.
Уваходзіць наступны госць – Ганна (вядзе карову).
Ганна. І куды ж гэта я трапіла?
Дзед. Як куды, ці ты не бачыш? На кірмаш.
Ганна. Вось сюды мне і патрэбна. Гэта ж карова зусім мне жыцця не дае. Хачу яе прадаць.
Баба. А што з ѐю?
Ганна. Уцякае ад мяне ды яшчэ і рагамі бадаецца!
Баба. А ты б да яе з ласкаю ды любоўю. Песню б ѐй пяшчотную праспявала.
Дзед. Песню? Што ты гаворыш? Хіба каровы разумеюць сэнс песні? Карова і ѐсць карова, адным словам – жывѐла…
Баба. А вось зараз паглядзім, як сябе будзе паводзіць карова, калі дзеці ѐй праспяваюць.
Выконваюць песню «Дзедава кароўка» (муз. Л. Захлеўнага, сл. Л. Пранчака).
Ганна. Дзякуй вялікі вам. Цяпер я заўсѐды буду ѐй спяваць песні.
Дзед (звяртаецца да Бабы). Паглядзі, якая кароўка, можа, купім? Відаць, гэта кароўка дае многа малака. Хочаш мѐду за гэту карову?
(Звяртаецца да Ганны.)
Ганна. А мѐд натуральны?
Дзед. Натуральны.
Ганна. Ліпавы?
Дзед. Ліпавы.
Ганна. Не, не хачу!
Дзед. А дарма?
Ганна. Добра, давай!
Дзед. Іш ты, дарма ѐй падавай!
Баба. А ну, супакойцеся, хопіць сварыцца. Цішэй, цішэй!
Ганна. Лепш павяду я сваю Лысуху дамоў. Буду ѐй песні спяваць, а яна мне будзе малако даваць.
Выходзіць з залы.
Баба. Дзед, давай што-небудзь купім на кірмашы. Паглядзі, якія вырабы.
Гандляр. Вось лѐн наш сінявокі. Рэчы з яго атрымаліся ладныя,
Мяккія, утульныя, вельмі прывабныя. Мудрыя словы ўсе ўспамінайце,
Прыгожы ручнік хутчэй выкупляйце!
Прыказкі і прымаўкі (чытаюць па чарзе).
- Лянок не любіць лянот.
- Лета прагуляўшы, восенню не збярэш.
- Не ляніся за плужком, будзеш з піражком.
- Умеламу рукі не баляць.
- Што пасееш, тое і пажнеш. [8]
Гандляр. Малайцы! Ручнік аддаю вам за мудрыя словы.
Дзяўчынкі выконваюць танец з ручнікамі (песня «Вышыта кашуля», муз. С. Талкунова, сл. В. Паліканінай).
Баба.
Не заўсѐды нам вось тут жартаваць, смяяцца.
Трэба зараз нам, сябры, з вамі развітацца.
Дзед. Шчыра вам жадаем, каб жылі ўсе ў дастатку, каб у жыцці вашым усѐ было ў парадку.
Разам. Да пабачэння!
Вядучы. А цяпер прыйшло імгненне кірмашу сказаць: «Да пабачэння!». Гучыць песня «Бывайце здаровы» (муз. І. Любан, сл. А. Русака). Вядучы прапануе бацькам разам з дзецьмі наведаць гандлѐвыя рады, набыць добрыя тавары.
Забава «Восень – шчодрая пара»
(для выхаванцаў старшай групы)
Сас Ірына Генадзьеўна, музычны кіраўнік ДУА «Яслі-сад № 3 г. Крупкі»
Праграмныя задачы: далучаць дзяцей да беларускай нацыянальнай культуры сродкамі музычна-гульнѐвай дзейнасці; фарміраваць цікавасць і станоўчыя адносіны да беларускай мовы і музыкі; развіваць творчыя здольнасці дзяцей; выхоўваць паважлівыя адносіны да вынікаў працы работнікаў сельскай гаспадаркі.
Дзеючыя асобы: Лявон, Лявоніха, дзеці ў касцюмах (Бурак, Цыбуля, Гуркі, Капуста, Часнок, Морква, Бульба, Каласок), Дзед, Певень, Бабка, Унучка, Жучка, Кошка, Мышка, Восень.
Матэрыялы і абсталяванне: музычныя інструменты, кошыкі, абручы, лыжкі, бульба, лялькі, кветкі, зоркі саламяныя, касцюмы гародніны (бурак, цыбуля, гуркі, капуста, часнок, морква, бульба); касцюмы для казкі «Рэпка» (певень, Жучка, мышка, кошка), касцюм Каласка, каравай.
Ход свята
Зала ўпрыгожана на восеньскую тэматыку.
Лявон.
Усе хутчэй збірайцеся Ды на свята выпраўляйцеся.
На свята Восені і ўраджаю вас запрашаю, Песні, пляскі абяцаю.
Лявоніха.
Гэй, музыкі, дружна грайце, Наша свята адкрывайце!
Гучыць беларуская народная музыка. Уваходзяць дзеці, выконваюць беларускую народную песню «Дражнілка».
Дзіця.
Сонца яркае ўстае, На свята народ ідзе.
Надышоў вяселля час,
Завітала свята і да нас!
Выходзяць дзеці ў касцюмах агародніны (Бурак, Цыбуля, Гуркі, Капуста, Часнок, Морква, Бульба).
Дзеці. Плѐннай працай, ураджаем усіх прысутных мы вітаем!
Лявоніха.
Дарагія гледачы,
Трэба тут дапамагчы.
Кожны хай са шчырай ласкаю, Не карыстаючыся падказкаю, Загадкі адгадае. Дзеці ў касцюмах чытаюць вершы-загадкі.
Бурак.
Сакавіты, круглаваты, здаравяка гэты
Нам патрэбен на салаты і на вінегрэты (М. Пазнякоў) [15, с. 30].
Цыбуля.
Летам я рагатая, Восенню – хвастатая.
Хоць і горкая зусім,
Ды патрэбная ўсім! (М. Пазнякоў) [12, с. 102]
Гуркі.
Выраслі на градцы Сакаўныя братцы.
Доўгія, шурпатыя,
Вітамінаў шмат у іх (М. Пазнякоў) [23].
Капуста.
Круглы ѐн, але не мячык.
Ёсць нага, але не скача.
Шмат лістоў, але не сшытак.
Апранаў паўсотні світак [23].
Часнок.
Выспеў на градзе белы чарадзей. Галава – на славу, да зубка зубок – Добрая прыправа, а завуць… [23].
Морква.
Сама панна ў каморы, А яе косы на двары [23].
Бульба.
Вясна яе хавае,
Лета ажыўляе, Восень дастае, А зіма прадае [23].
Лявон.
Хто скажа, хто знае,
Што ў нашым краі
Другім хлебам называюць? Слухачы і гледачы,
Здагадаўся – не маўчы!
Дзеці. Бульбу. Бульбачка выконвае «Песню Бульбачкі» (муз. і сл. Н. Вераб’ѐвай) [45]. Лявоніха. А зараз, дзеці, давайце пагуляем разам з Бульбачкай!
Праводзіцца гульня «Сабяры на полі бульбу». Дзяцей дзеляць на дзве каманды. Бульба рассыпана насупраць кожнай каманды. Яе колькасць адпавядае колькасці гуляючых. Трэба па камандзе першаму ўдзельніку пакласці адну бульбіну ў кошык і прыбегчы да каманды, перадаўшы кошык з бульбай наступнаму ўдзельніку. Гульня заканчваецца, калі адна з каманд хутчэй збярэ ў кошык усю бульбу.
Лявоніха. Дзеці, што гэта за расліна вырасла на нашым агародзе?
Дзеці. Гэта рэпка.
Тэатралізацыя казкі «Рэпка» (на новы лад) па матывах аднайменнай рускай народнай казкі [13].
Дзед.
Пасадзіў я рэпку ў градцы мяккай, Паліваў я рэпку смачнаю вадою. Палюбіла моцна сонца нашу рэпку, І сябруе рэпка з зорачкай адною.
Рэпка падрастала, вышэй градкі стала, Рэпцы месца не стае, рэпка неба дастае, Пачастую рэпкай увесь садок наш.
Эх! Наварыць бабка салодзенькай кашы.
Певень.
Куры! Куры! Ку-ка-рэ-ку! Паглядзіце, цягнуць рэпу!
Куры! Куры! Ко-ко-ко!
Паглядзіце, хто каго?
Дзеці.
Цягне-пацягне...
Выцягнуць не можа... Бабка маладзейшая, Бабка дапаможа!
Бабка.
Ну-ка, певень, кыш дамоў, Тут зусім не да размоў. Мы паглядзім, хто каго, Я бабулька – ого-го!
Замест ранішняй зарадкі я палю заўсѐды градкі І магу для ўнучкі наварыць салодкай бручкі.
Зараз вырвем рэпку з дзедам, як я стану за ім следам.
Певень.
Куры! Куры! Ку-ка-рэ-ку! Паглядзіце, цягнуць рэпу!
Куры! Куры! Ко-ко-ко!
Паглядзіце, хто каго?
Дзеці.
Цягне-пацягне...
Выцягнуць не можа... Унучка маладзейшая, Унучка дапаможа!
Унучка.
Пачакай жа, бабка, пачакай жа, дзедка.
Пачакай і мяне ў гародзе, рэпка.
Я зраблю прычоску, туфелькі абую,
Крэмам змажу ручкі, вам дапамагу я.
Да чаго ж салодкая, параная рэпка.
Вось як трэба, бабка!
Вось як трэба, дзедка!
Певень.
Куры! Куры! Ку-ка-рэ-ку! Паглядзіце, цягнуць рэпу!
Куры! Куры! Ко-ко-ко!
Паглядзіце, хто каго?
Дзеці.
Цягне-пацягне...
Выцягнуць не можа... Жучка маладзейшая, Жучка дапаможа!
Жучка.
Што за шум? Што за гам?
Распачалі та-ра-рам!
У мяне так многа спраў! Гаў-гаў, гаў-гаў!
Я абгаўкала рапуху І суседчыну квахтуху. Потым я сядзела, ела,
Цэлы дзень хвастом вярцела.
Замарылася, гаў-гаў!
Вось як многа ў мяне спраў.
Яшчэ трэба працаваць.
Добра, буду рэпу рваць.
Певень.
Куры! Куры! Ку-ка-рэ-ку! Паглядзіце, цягнуць рэпу!
Куры! Куры! Ко-ко-ко!
Паглядзіце, хто каго?
Дзеці.
Цягне-пацягне...
Выцягнуць не можа... Кошка маладзейшая, Кошка дапаможа!
Кошка.
Я Кэт, або Кэцці,
Завуць мяне і Кошка.
На мовах усіх я мурлыкаю трошкі. Свае кіпцюркі з манікюрам Люблю я паказваць курам.
Такія, як я, далікатныя, рэдкія, Якая мне справа да дзедавай рэпкі?
Адкрыю я вам па сакрэту: Я рыбу люблю, а не рэпу. Але вам пярэчыць не магу, Так і быць, дапамагу!
Певень.
Куры! Куры! Ку-ка-рэ-ку! Паглядзіце, цягнуць рэпу!
Куры! Куры! Ко-ко-ко! Паглядзіце, хто каго?
Дзеці.
Цягне-пацягне...
Выцягнуць не можа... Мышка маладзейшая, Мышка дапаможа!
Мышка.
Я – мышка, я вельмі дужая! І льва, і слана я адужаю.
Я не баюся ніякай работы, Заўсѐды працую да сѐмага поту!
Станавіся па парадку!
Не тапчыце толькі градку.
Ну-ка, дзедка, за рэпку хапайся, А ты, бабка, за дзедку трымайся. Ты, унучка, не ляніся, Мацней за бабку ўчапіся. Жучка – за ўнучку, Кошка – за Жучку. Мяне, кошка, не кусай, От задАм я наганяй.
Дзедка. Эй, ухнем!
Бабка. Эй, охнем!
Унучка. Эй, ахнем!
Жучка. Эй, гаўкнем!
Кошка. Эй, мяўкнем!
Мышка. Эй, піскнем!
Певень.
Куры! Куры! Ку-ка-рэ-ку!
Мышка выцягнула рэпу!
Вось дык мышка, маладзец!
Але казцы не канец!
Паглядзіце, вось дык рэпа! Ку-ка-рэ-ку! Ку-ка-рэ-ку!
Заняла яна ўвесь двор!
Да якіх жа гэта пор?
Мышка.
Рэпку выцягнула я.
Рэпка, значыцца, мая! Ведаю я паратунак – Усіх заву на пачастунак!
Дзедка. Слава Мышцы! Ну і дужая!
Бабка. Сапраўды слана адужае!
Унучка. Выцягнула рэпку нашу!
Жучка. Значыць, многа ела кашы.
Кошка. Гэтай Мышкі я баюся.
Мышка. Ну, я з кошкамі не б’юся.
Вучань. Вас віншуем з ураджаем! Усіх на свята запрашаем!
Дзіця.
Полька ѐсць у нас цудоўная, Беларуская, бядоўная. Як яе мы затанцуем, Дык ніколі не сумуем.
Лявон.
Ах вы, госці дарагія!
Добра, што сабраліся,
Патанцуем мы «Трасуху», Вельмі пастараемся!
Дзеці ў беларускім адзенні выконваюць беларускі танец «Трасуха». Выходзіць хлопчык у касцюме Каласка.
Каласок.
Бачу народу багата.
Пэўна, тут нейкае свята?
А ўбор мой зрэбны, не новы,
А хлеб мой просты, жытнѐвы.
Жытнѐвы хлеб – усяму галава.
Каласок. Дзеці, ці ўсе вы як трэба ставіцеся да хлеба?
Акрайчыкамі ў футбол не гуляеце? Лустачкі не выкідаеце?
Лявоніха. Нашы дзеці лепшыя не свеце!
Лявон. Нашы дзеці і спяваюць, і скачуць, а яшчэ яны ведаюць шмат прымавак аб працы, аб восені. Дзеці, хто нам нагадае прымаўкі?
Дзіця 1. Праца здароўя не адбірае.
Дзіця 2. Сказаць лѐгка – зрабіць цяжка.
Дзіця 3. Восень кажа: ураджу, а вясна кажа: яшчэ пагляджу.
Дзіця 4. Якая справа – такая і слава.
Дзіця 5. Хто любіць працаваць, той не будзе доўга спаць.
Дзіця 6. Добра працуем – мір мацуем.
Дзіця 7. Хто працуе, той не сумуе.
Дзіця 8. Па рабоце і майстра відаць. Дзіця 9.
У полі шырокім,
Садах, агародах З падарункамі смачнымі Восень ідзе.
Пад музыку ў залу ўваходзіць Восень.
Восень. Добры дзень! Вы пазналі мяне? Я – Восень. Іду па лясах ды палетках, усѐ золатам ды чырванню ўпрыгожваю. Раптам чую, як нехта так прыгожа спявае. Малайцы, дзеці!
Дзіця.
Восень-прыгажуня Дзетак сустракае. Восень-чараўніца Дзетак забаўляе.
Водзяць карагод «Сустрэча з восенню» (муз. С. Галкінай, сл. Н. Галіноўскай).
Лявон. Дзяўчаткі, праспявайце прыпевачкі для нашай прыгажуні Восені!
Дзяўчынкі разам. Мы прыпевачкі-смяшынкі Праспяваем весела. І прытопнем, калі трэба, Усміхнецца нават неба. Дзяўчынкі спяваюць прыпеўкі.
Дзяўчынка 1.
Пасыцелі на гародзе
Бульба, рэдзька і часнок, Закружылі ў карагодзе Злева ўправа – скок ды скок!
Дзяўчынка 2. І капуста не ўцярпела, І падскочыў памідор. Выглядала рэпа тлустай, А лятала, як віхор.
Дзяўчынка 3. – Не тугі і я на вуха! – Ганарыцца бурачок.
Ён з цыбуляй-рагатухай Спрытна скача «Крыжачок».
Дзяўчынка 4.
– Лежабокі-агурочкі, Не жаўцейце ад нуды! – Скачуць весела дзяўчаты, Гаспадынькі хоць куды!
Восень. Дзякуй вам за вясѐлыя прыпеўкі. Каб вы не сумавалі і мяне заўжды чакалі, вось вам каравай да чаю.
Восень уручае каравай.
Лявоніха.
Шчыры дзякуй наш прымі, Восень-працаўніца!
Лявон. Мы павінны да зямлі табе пакланіцца!
Восень.
І шкада, а ўсѐ ж бывайце, Пра мяне не забывайце!
Дружна жывіце,
Здаровымі расціце, Край свой любіце!
Дзеці разглядаюць каравай, дзякуюць Восень за падарунак, вяртаюцца ў групу, каб адведаць пачастунак.
Ідзе Каляда калядуючы!
(абрад калядавання для выхаванцаў старшай групы)
Сярко Галiна Анатольеўна, музычны кiраўнiк,
Шчука Валянціна Уладзіміраўна, выхавацель ДУА «Яслі-сад в. Аксакаўшчына» Мінскага раѐна
Праграмныя задачы: пазнаѐміць выхаванцаў і бацькоў з асаблівасцямі правядзення каляднага абраду; развіваць эмацыянальную сферу на аснове пашырэння дыяпазону эстэтычных перажыванняў; выхоўваць станоўчыя адносіны выхаванцаў і іх бацькоў да спадчыны свайго народа (традыцый, абрадаў, мовы беларусаў, музычных крыніц).
Абсталяванне: калядныя стравы (куцця, бліны з макам, каўбаса, сала, сыр, рыба, мѐд; хата (печ, ложак, стол). Пад белы абрус кладзецца сена, куцця ставіцца на покуці (чырвоны кут); усе калядныя стравы – на стале.
Дзеючыя асобы: Гаспадар і Гаспадыня, Кума, унукі, калядоўшчыкі (гарманіст, павадыр Казы (жанчына), павадыр Мядзведзя (мужчына), цыганка, цыганяты, Шчодра, Зорканоша (мужчына), Каза, Мядзведзь, Механоша).
Ход свята
Вядучы. Каляды – адно з самых старажытных зімовых свят на Беларусі. Яно суправаджалася ігрышчамі: моладзь спявала калядныя песні, ладзіла гульні, танцы, паказвала тэатралізаваныя прадстаўленні, вадзілі «казу», «каня», «мядзведзя», хадзілі з каляднай зоркай.
Калядоўшчыкі ўсхвалялі гаспадара і гаспадыню за ўмелае вядзенне гаспадаркі, зычылі багацця і шчасця, здароўя і весялосці ўсѐй сям’і. Пасля спеваў гаспадары адорвалі калядоўшчыкаў хлебам, салам, каўбасой, рознымі ласункамі і прысмакамі. Калядныя святы былі самымі вясѐлымі для сялян.
У цяперашні час старажытныя Каляды напаўняюцца новым непаўторным зместам і вяртаюцца да нас з забыцця.
Запрашаем усіх на Калядкі!
Выходзяць усе ўдзельнікі свята і разам з дзецьмі спяваюць першы куплет «Прывітальнай песні»:
Жывѐм мы ў Аксакаўскім краі,
Дзе бусел над хатай лятае, Дзе песні і ў свята, і ў будзень, Дзе ѐсць, дзе былі мы і будзем!
Прыпеў:
Дарагія госці, мы вітаць вас рады!
Каб ракою шчасце цякло ў вашы хаты! Сабраліся сѐння мы на наша свята, Будзьце ўсе здаровы, жывіце багата!
Гаспадыня з унукамі і кумой ідуць у «хату». Калядоўшчыкі выходзяць за дзверы.
Гаспадыня (завіхаецца па хаце). Прыехала Каляда з вячора, Прывезла каўбас рэшата.
Сама села на куце
У белым кажушку,
У чырвоненькім грабушку.
Звяртаецца да ўнукаў і кумы.
Вось і прыйшло да нас свята Каляды! Трэба прыгатавацца, бо зараз да нас завітаюць госцейкі-калядоўшчыкі. Людзі кажуць, калі калядоўшчыкі не прыйдуць, то шчасцейка ў хаце не будзе. Дапамажыце мне, калі ласка (усе разам засцілаюць белы абрус на стол, ставяць святочныя стравы).
Гучыць калядная музыка.
Гаспадыня. Кума, унучкі! Пакуль калядоўшчыкі прыйдуць да нас, трэба Мароза паклікаць на куццю! Давайце разам! (Стукае ў акно.)
Усе разам. Мароз, Мароз, хадзі куццю есці!
Гаспадыня. Улетку не бывай, каб не марозіў пшаніцы, ячменю, проса, гароху, грэчкі і ўсяго таго, што нам трэба пасеяць на полі (кладзе лыжку куцці на акно, стукае ў другое акно).
Усе разам. Мароз, Мароз, хадзі куццю есці!
Гаспадыня. Каб улетку не марозіў расады морквы, буракоў, агуркоў, гарбузоў і ўсяго таго, што нам трэба пасадзіць у агародзе (кладзе лыжку куцці на акно).
Садзяцца і спяваюць песню разам з кумой. Чаму ж мне не пець, чаму ж не гудзець, Калі ў маѐй хатачцы парадак ідзець?
Чуюцца спевы за дзвярыма на вуліцы.
Калядоўшчыкі (спяваюць). А мы ходзім, калядуем, Каляду мы шануем!
Каляда, Каляда!
Гаспадыня. Чуеце спевы? Гэта ідзе да нас Каляда калядуючы.
Пайду сустрэну (ідзе да дзвярэй, адчыняе).
Павадыр.
Добры вечар таму, хто ў гэтым даму!
Нам не хочацца чакаць, загадайце калядаваць!
Усе разам. Пець ці не пець?
Гаспадыня. Пець!
Калядуючы 1 (выхаванец). Слаўны вечар!
Усе разам. Каляда! Каляда!
Калядуючы 2 (выхаванец). Шчодры вечар!
Усе разам. Каляда! Каляда!
Спяваюць «Добры вечар таму, хто ў гэтым даму» (калядоўшчыкі заходзяць у хату).
Гаспадыня. Міласці просім у хату! У нашай хаце гасцямі будзьце. А хто ж вы такія?
Калядоўшчык.
Мы – калядоўшчыкі.
Ідзем ад пана года з далѐкага краю, з-пад самага раю.
Павярнула зіма к лету, ідзем вакол свету.
К лету ідзем, казу вядзем і радасць нясем!
Калядоўшчык. Вы, Калядачкі, бліны ды аладачкі! Мы прыйшлі да вас з вяселлем ды смачненькім блінам. Усіх віншуем з Калядою, нізка кланяемся вам!
Спяваюць калядную песню «Ой, Каляда!».
Калядоўшчык. Гаспадынька наша, адары гасцей-калядоўшчыкаў з клеці рэшатам, а з печы – пірагом.
Пахадзі, гаспадыня, каля печкі, пашукай нам перапечкі.
Пахадзі, гаспадыня, каля кваскі, пашукай нам каўбаскі.
Дай нам сала, не скупіся, каб ячмень твой урадзіўся.
Гаспадыня. Пачакайце, пачакайце! Пакажыце спачатку, з чым вы да нас прыйшлі.
Павадыр казы (выводзіць Казу).
Мы ідзем, Казу вядзем,
Дзе Каза бывае, там шчасце вітае, А дзе не бывае, там яно мінае. Ну-ка, Козанька, расхадзіся І ўсяму двару пакланіся!
Каза (скача). Я – Каза калядная,
Прыгожая ды складная, Гора і бяду вакол рога абвяду!
Каза танцуе, скача, паказвае нораў, тупае нагамі, б’е капытамі і стомленая падае на падлогу, ляжыць нерухома.
Гаспадыня і кума (бядуюць, абыходзяць казу з усіх бакоў, спрабуюць падняць).
А што ж гэта стала?
Ваша Каза ўпала, ссохла і прапала!
Давайце пра козачку песню заспяваем, можа яна ўстане.
Выконваецца песня-карагод «Калядкі».
Каза не ўстае.
Кума. А можа ѐй сена даць ці куцці?
Каза мэкае, не ўстае.
Гаспадыня. Бачна, даўно не ела, што так аслабела. Трэба хутка Казу ажывіць, а інакш сонейка да нас не завітае, вясна-красна не пачнецца, і ўраджаю добрага не будзе. Усе разам паўтарайце словы-замовы:
Ты, Каза-казіца, устань ды расхадзіся!
Усе разам. Ты, Каза-казіца, устань ды расхадзіся! Устань ды расхадзіся, ды развесяліся!
Каза мэкае, не ўстае.
Механоша (выходзіць наперад).
Нашай Козачцы нямнога трэба: Два боханы хлеба, сем печ-перапеч І бочка жыта, каб Каза была сыта.
Калядоўшчык. А яшчэ аладкі, каб бакі былі гладкі.
Калядоўшчык. Яшчэ таго мала – дайце кусок сала!
Калядоўшчык. Чацвѐрты пірог, каб Казу сцярог.
Гаспадыня (выносіць рэшата і пачастункі). Вось рэшата жыта, каб Каза была сыта. А замест аўса – наверх каўбаса. І тры кускі сала, каб Каза ўстала.
Каза радасна ўстае, танцуе, кланяецца гаспадыні.
Павадыр Казы.
Каза ўстала, усім весела стала. Закладвай свае рогі, падбірай свае ногі, З гэтай хаты выхадзі, бяду-гора вынасі!
Каза. Нікога не хвалюйце, усім цяпло даруйце!
Праводзіцца беларуская народная гульня «Каза» [19].
Выходзіць Павадыр з мядзведзем.
Мядзведзь. У-у-у-у!!! Мне таксама гасцінцаў хочацца!
Гаспадыня. І Мішаньку гасцінцаў захацелася? Спачатку паслужы, што ўмееш рабіць, пакажы!
Павадыр Мядзведзя. Зараз пазабавіць вас, ѐн вучоны і паслухмяны ў нас. (Мядзведзь танцуе.)
Павадыр Мядзведзя.
Пакажы, Мішанька, як гаспадыня цеста на пірагі месіць.
Пакажы, Мішанька, як мужыкі сена косяць.
Пакажы, Мішанька, як бабы на свяце скачуць.
Пакажы, Мішанька, як дзед табак нюхае.
Пакажы, Мішанька, як дзяўчаты перад люстэркам на Каляды прыхарошваюцца.
Пакажы, Мішанька, як гультай-недацѐпа працуе.
Павадыр Мядзведзя. Бяжы, гаспадыня, у каморачку, набяры нашаму Мішаньку мядку на талерачку!
Гаспадыня частуе Мядзведзя мѐдам, той дзякуе.
Мядзведзь. Дзякую вам! Будзьце здаровы, як калядны лѐд!
Выходзіць Цыганка з цыганятамі.
Цыганка. Каляда-Калядзіца! Выхадзі павесяліцца! Прыйшла я да вас з вяселлем, са сваімі цыганяткамі і дачушкай-акрабаткай. Выйдзі, дачушка, павесялі гаспадыню і гасцей.
Хачу Вам на Калядкі пагадаць, усю праўду расказаць!
Я цыганка не прастая, варажыць умею.
А хто такі харошы, хай насыпле грошай! (Варожыць гаспадыні і куме.)
З Калядою вас вясѐлаю! Ну-ка, музыкі, зайграйце хутчэй, патанцуем весялей! (Выконваецца танец «Цыганачка». Гаспадыня частуе цыганоў цукеркамі і дае грошы.)
Гаспадыня (падыходзіць да Шчодры). Шчодра-варажбітка, пра новы год і Каляды раскажыце. Вы ж шмат чаго ведаеце.
Шчодра (дзяўчына ў вяночку з чырвонымі стужкамі). Са святам вас усіх! З даўніх часоў людзі верылі, што падчас Каляд можна даведацца, які лѐс напаткае ў новым годзе. Асабліва дзяўчатам хацелася ведаць, ці хутка яны пойдуць замуж. Можна было ўкрасці першую лыжку куцці, загарнуць у хусцінку ды схаваць пад падушку, тады павінен прысніцца суджаны. А яшчэ дзяўчаты ідуць да агароджы і абхватваюць штыкетнік рукамі, калі парны лік – хутка вяселле. А калі на Калядкі аладкі пякуць, трэба схапіць першую і бегчы на вуліцу. Там у першага сустрэчнага мужчыны неабходна запытать імя суджанага.
Існуе вельмі добры абрад «Засяванне». Гаспадароў і гасцей абсыпаюць зернем на шчасце і долю, на добры ўраджай. Святкуем Калядкі, лавіце зярняткі, Лавіце рукой, каб добры быў настрой!
Каб добра грэла сонца, кіну ў аконца.
Майце ўсяго даволі, а бяды ніколі.
Нікога не хвалюйце, усім цяпло даруйце!
Гаспадыня частуе Шчодру пірагом.
Калядуючы. Дзякуй, Гаспадыня, за пачастункі, а мы пойдзем далей калядаваць, добрых людзей са святам віншаваць!
Калядуючы. Жывіце ў дабрабыце з дзеткамі-галубяткамі, з дальнімі прыяцелямі ды з бліжэйшымі суседзямі.
Усе разам. У шчасці, у радасці, у добрым здароўечку!
Калядуючы. Нас не забывайце, праз год ізноў чакайце.
Усе разам. З Калядою вас вясѐлаю! З зімачкай яснаю! З долечкай шчаснаю!
Калядоўшчыкі (з песняй выходзяць). А мы ходзім калядуем, Каляду мы ўшануем.
Каляда, Каляда!
Усе ўдзельнікі свята вяртаюцца ў залу.
Вядучы. Жыві шчасліва, беларускі народ, шануй сваю мову і звычаі, яднайся на долю шчасную, засявай ніву сваю дабрынѐй шчодра і шырока.
Усе разам спяваюць другі куплет «Прывітальнай песні»: Нам дорагі пушчы, азѐры, Зямлі нашай роднай прасторы. Сваім ганарымся мы краем І вас да сябе запрашаем!
Прыпеў:
Дарагія госці, мы вітаць вас рады!
Каб ракою шчасце цякло ў вашы хаты! Сабраліся сѐння мы на наша свята, Будзьце ўсе здаровы, жывіце багата!
Бацькі становяцца побач са сваімі дзецьмі і прадстаўляюць сімвалічных удзельнікаў калядавання, ролю якіх яны выконвалі, расказваюць аб іх сімвалізме:
Каза – сімвал дабрабыту і багатага ўраджаю.
Мядзведзь – сімвал сілы і здароўя.
Цыганка – сімвал радасці і вяселля.
Шчодра – сімвал радасці і прыгажосці.
Васьміканцовая зорка – сімвал яднання духоўнага і матэрыяльнага. Напрыканцы дзеці ўручаюць удзельнікам свята калядныя зорачкі.
Свята «Саракі» (для выхаванцаў старшай групы)
Ждановіч Галіна Аляксееўна, музычны кіраўнік ДУА «Яслі-сад № 2 г. Фаніпаля» Дзяржынскага раѐна
Праграмныя задачы: пашыраць уяўленні дашкольнікаў пра традыцыі святкавання народнага свята «Саракі», фарміраваць асновы музычнай культуры сродкамі беларускага музычнага фальклору; развіваць пазнавальную цікавасць да гукавой рэчаіснасці, народных традыцый, патрэбнасць у мастацкім пазнанні музыкі; выхоўваць пачуццѐ любові да роднага краю, павагу да культуры продкаў.
Абсталяванне: інтэр’ер беларускай сялянскай хаты: вышыванкі, беларускія тканыя ручнікі, вырабы з саломкі, стол, белы абрус, самавар, гліняны посуд (гарлачык, кубкі, талеркі, маленькія булачкі «жавараначкі»); магнітафон, магнітафонныя запісы (грамзапіс спеваў птушак, песня жаваранка, беларуская народная музыка); шапачкі – маскі воўка, гусей, бусла, жабак; фітболы для гульні. Дзеючыя асобы: Гаспадыня, Вясна.
Ход свята
Дзеці пад беларускую народную музыку заходзяць у музычную залу. З хаты выходзіць Гаспадыня.
Гаспадыня. Добры дзень, дзеці! Сѐння мы з вамі святкуем народнае свята «Саракі», якое адзначаецца 22 сакавіка. Нашы продкі лічылі, што ў гэты дзень да нас прылятаюць сорак «выраяў», 40 птушак, сярод якіх жаваранак. Яго ласкава ў нас называюць жаўрук або жаўранак. Напярэдадні свята гаспадыні рабілі птушак з саломы, паперы, гліны. Выпякалі 40 жаўрукоў з цеста, у некаторых мясцовасцях – 40 варэнiкаў, 40 маленькiх пiражкоў, галушак, клѐцак. А ў дзень свята ўпрыгожвалі імі галінкі дрэў, насілі іх па вуліцы, спяваючы песні. Лічылася, што ў гэты дзень сарока пачынае будаваць гняздо, дзеля чаго прыносіць роўна сорак галінак, i ўжо канчаткова прыходзiць вясна. А ці ведаеце вы прымаўкі пра гэта свята?
Дзіця 1. Зіма канчаецца – вясна пачынаецца.
Дзіця 2. Святыя Саракі ў полі саху валаклі.
Дзіця 3. Святыя Саракі – да не йдзі да ракі [28].
Гаспадыня. Якія прыметы на гэты дзень вы ведаеце? Я буду называць пачатак прыметы, а вы працягвайце далей.
На Саракі прылятаюць з-за мора… (птушкі). Прылятаюць сорак… (жаваранкаў).
Гаспадыня. Пасля зімовай сцюжы няма нічога лепшага, як пачуць звонкую песню жаваранка. Лічыцца, што жаваранак вясну адкрывае.
Гучыць песня жаваранка (у запісу).
Гаспадыня. Якіх пералѐтных птушак вы ведаеце? (Адказы дзяцей.)
Як вясна прыйшла ў гаі,
Разбудзіла ручаі
І паклікала ізноў
Птушак з выраю дамоў.
Прыляцелі жаўрукі,
І зязюлі, і шпакі,
Качкі, чэпікі
Раюцца,
З імі ластаўкі. (Максім Танк, урывак з верша «Як вясна прыйшла») [34].
А яшчэ да нас прылятаюць з цѐплых краѐў лебедзі. Я прапаную вам успомніць гульню «Гусі-лебедзі». Праводзіцца беларуская народная гульня «Гусі-лебедзі» (або «Гусі і воўк») [9, с. 187].
Гаспадыня. Зараз я вам загадаю загадку. Паспрабуйце адгадаць, пра якую птушачку я вам спавядаю. У пяску купаюцца Шэранькія шарыкі.
Куртатыя хвосцікі,
Дзюбатыя тварыкі (Н. Сторажава) [38, с. 51].
Дзеці. Вераб’і.
Выконваюць танец «Вераб’іная дыскатэка».
Гаспадыня. Добра мы з вамі, дзеці, патанцавалі, але ж мы ўсе жадаем сустрэцца з Вясной.
Ці скора ж ты, жаданы час
Вясны-красы, ідзеш да нас? Адкрый лугі, адзень лясы,
На жыта кінь крышталь расы!
Сагрэй ты нас, цяплом абвей…
Ідзі, Вясна, ідзі скарэй! (Якуб Колас, урывак з верша
«Да вясны») [24].
Дзіця 4. Прыйдзі, прыйдзі, Вясна!
Дзіця 5. Прыйдзі, прыйдзі, Красна.
Дзіця 6. Прыйдзі ў дзіцячы сад – кожны будзе рад.
Усе разам. Гу-гу, гукаем, Вясну заклікаем.
Гаспадыня. Давайце станем у карагод і пагукаем Вясну нашай песняй-вяснянкай.
Выконваюць песню «Жавароначкі, прыляціце» (бел. народ. песня, апрац. В. Сярых).
Гаспадыня. Выдатна спявалі! А вось і Вясна да нас ідзе.
Пад музыку, дзе чуецца спеў птушак, прыходзіць Вясна.
Вясна. Прывітанне, дзеці! Гэта вы мяне гукалі?
Дзеці. Мы цябе чакаем. Мы цябе гукаем.
Гаспадыня. Вясне мы заўсѐды рады! Што прынесла нам, Вяснавесенька?
Вясна.
Я прынесла вам песні-песенькі, Каб спявалі іх шчыра з году ў год, Каб вадзілі дружна карагод.
Гаспадыня. Што падорыш нам, Вясна-весенька?
Вясна.
Падару я вам шмат пралесачак.
Будуць кветачкі расцвітаць,
Будуць птушачкі звонка шчабятаць.
Гаспадыня. Гаспадыняй Вясна стала ў нашым краі і ў госці да нас завітала. Давайце вясѐлай песняй сустрэнем прыход маладзенькай госці! Выконваюць песню «Прыйшла вясна» (муз і сл. Я. Жабко).
Дзіця 7.
Гэй, Вясна, гэй, красна!
А што ты нам яшчэ прынесла?
Ці сала кусочак?
Ці масла брусочак?
Ці па піражочку?
Вясна. Я прынесла вам цікавую гульню.
Праводзіцца беларуская народная гульня «Займі хатку».
Дзецi стаяць у «хатках» (маленькае кола). У кожнай «хатцы» – «птушачка». У сярэдзіне залы сядзiць «птушачка», якой не хапiла «хаткi». На першую частку музыкi дзецi крочаць павольна ў правы бок, «птушачкi» сядзяць у «хатках». На другую частку дзецi спыняюцца, узнiмаюць рукi ўгару. Усе «птушачкi лятаюць» па зале. Калі музыка скончыцца, кожная «птушачка» стараецца хутчэй заняць «хатку».
Вясна. Нагуляліся, а цяпер трохі адпачнем. Сѐння свята нашых птушак І вялікіх, і малых. Вам пабачыць і паслухаць Прапануем мы пра іх.
Паспрабуйце адгадаць мае загадкі пра птушак. 1. З выраю першы вяртаецца, З песняй да свету звяртаецца.
Поля і неба сябрук,
Гэта, вядома, … (жаўрук). Паказвае карцінку жаваранка. 2. Гэты дзядзька-будаўнік Малатком біць не прывык. Тук-тук доўгім носам,
Вось дом будзе восам.
I працуе – глянуць люба.
Інструмент у дзядзькі – дзюба. (Дзяцел.) (Н. Сторажава) [38, с. 96]
Паказвае карцінку дзятла.
- Дом драўляны, габляваны, 3 кругленькім акенцам, Без дзвярэй і сенцаў.
Гаспадар – тo ж мой дружбак,
Невялічкі шэры... (шпак) (Н. Сторажава) [38].
Паказвае карцінку шпака.
- У чырвоных ботах Ходзіць па балоце,
Захаваўшы лапкі,
Спрытна ловіць жабкі. (Бусел.) [31, с. 51] Паказвае карцінку бусла.
Вясна. Так, дзеці, гэта бусел. Белы бусел з’яўляецца сімвалам Беларусі. Таму Беларусь часта называюць «Краінай пад белымі крыламі». А жыве ѐн паблізу тых мясцін, дзе ѐсць рэчка і вадаѐм, дзе шмат маленькіх жабянят. Я прапаную вам пагуляць у гульню, якая называецца «Бусел і жабкі».
Праводзіцца беларуская народная гульня «Бусел і жабкі».
Усе дзеці – «жабкі». Яны скачуць, як жабкі, пад музыку. Калі музыка сціхае, «жабкі» заскокваюць у абручы i заміраюць. Выходзіць «бусел», гаворыць і пільна назірае, каб забраць з сабою тую «жабку», якая зварухнецца:
У чырвоных ботах
Ходзіць па балотах
Бусел доўганосы,
Жабак сабе носіць.
Тая «жабка», якая варухнецца, трапляе ў «дзюбу буслу» i выбывае з гульні. Гульня працягваецца.
Вясна. Ой, як весела з вамі! Але прыйшоў час развітвацца. Трэба ў другі садок збірацца. Я рада сустрэчы з вамі. За тое, што вы мяне чакалі, са мною гулялі, спявалі, я вас пачастую.
Вясна частуе дзяцей печывам у форме птушак.
Вясна. А цяпер яшчэ раз заспявайце мне веснавую песню.
Дзеці спяваюць песню «Мы ідзем гукаць вясну» (муз. В. В. Сярых, сл. І. Цітаўца). Вясна дзякуе за песню і развітваецца.
Гаспадыня. Вось мы і сустрэліся з Вясною. Я прапаную вам выйсці на вуліцу і паназіраць за сонейкам, паслухаць шчабятанне птушак, пазабаўляцца.
Свята прылѐту Бусла. Благавешчанне
(для выхаванцаў старшай групы)
Канюшык Людміла Пятроўна,
музычны кіраўнік ДУА «Радашковіцкі яслі-сад № 1 Маладзечанскага раѐна»
Благавешчанне (Дабравешчанне, Звеставанне, Свята вясны, Гуканне Вясны, Рыгор) – беларускае народнае свята, якое адзначаецца
7 красавіка. Лічыцца вялікім святам, святам прылѐту бусла.
Праграмныя задачы: папаўняць веды дашкольнікаў пра традыцыі святкавання народнага свята «Благавешчанне»; фарміраваць у дзяцей уяўленні аб нацыянальных і агульначалавечых каштоўнасцях, культурных традыцыях народа; развіваць творчыя здольнасці дашкольнікаў сродкамі музычна-гульнѐвай дзейнасці; садзейнічаць стварэнню добрага настрою; выхоўваць пачуццѐ любві да роднага краю і гонару за яго.
Абсталяванне: музычныя інструменты, кошык з пячэннем, дзіцячыя касцюмы для герояў (Бусел, Курыца, Карова, Авечка, Гусак).
Дзеючыя асобы: вядучы, Бусел, Курыца, Карова, Авечка, Гусак.
Ход свята
Пад гучанне беларускай народнай мелодыі дзеці ланцужком уваходзяць у залу. Дзіця 1.
У дзіцячым садзе сѐння Песні, музыка гучаць.
Мы ўсім вам вельмі рады, Бусла будзем сустракаць. Дзіця 2.
Сонца грэе, прыпякае,
Лѐд на рэчцы затрашчаў,
Цѐплы вецер павявае, Хмар дажджлівых нам прыгнаў. Дзіця 3.
Вось і бусел паказаўся,
Гусі дзікія крычаць,
Шпак на дубе расспяваўся,
Жураўлі ўжо ляцяць (Якуб Колас, урывак з верша «Вясна») [37].
Дзіця 4.
Ціха ў полі, ціха ў лесе, Чуць балбоча ручаѐк.
А высока ў паднябессі
Льецца звонкі галасок (Якуб Колас, урывак з верша «Раніца вясною») [37].
Дзіця 5. Сцежкі пацямнелі, Мокры снег асеў.
Хутка ўбачым у небе
Качак і гусей (Паўлюк Прануза, урывак з верша «Першы крок вясны») [35].
Дзіця 6.
Сонейка заззяла, Многа шле цяпла.
Снег растаў наўкола,
Да нас вясна прыйшла.
Дзеці спяваюць песню «Вясна» (муз. і сл. І. Саўчук).
Вядучы. А зараз я загадаю вам загадку:
Праз горы, даліны,
Праз тысячы сѐл
З далѐкай краіны Вярнуўся пасол.
Спаважны, чыноўны,
Ён стаў на страсе,
У ботах чырвоных,
Каб бачылі ўсе (Ніл Гілевіч) [38, с. 53].
Дзеці. Бусел.
Вядучы. «Бусел прыляцеў – вясна будзе!» – гаворыць беларус, заўважыўшы першае з’яўленне гэтай птушкі. Рады бусел, клякоча На гняздзе на ўвесь гай.
Радасць выказаць хоча:
– Прыляцеў я ў свой край. Тут над рэчкай сасонкі, Морам жыта шуміць,
Без любімай старонкі
Мне б ніколі не жыць (А. Дзеружынскі верш «Прыляцеў я ў свой край») [10].
Вядучы. Бусел – любімая птушка беларусаў, бо ѐн прыносіць добрыя весткі. Таму гэта свята яшчэ называюць «Благавешчаннем». Ёсць шмат прымет, дзе гаворыцца пра бусла і Благавешчанне: «Калі бусел прыляцеў крыху раней, то ў гэтым годзе вырасце выдатны лѐн». (Вядучы звяртаецца да дзяцей.) Як вы думаеце, які ў гэтым годзе будзе лѐн? А чаму? (Адказы дзяцей.) «На Благавешчанне дождж – будзе добры ўраджай грыбоў і жыта». Як вы думаеце, ці будзе ў гэтым годзе шмат грыбоў? А чаму? «На Благавешчанне суха – летам будзе засуха».
Бусел – гэта сімвал шчасця. Людзі лічаць, што на чыім двары паселіцца бусел, там будзе поўны дастатак. Забіць бусла – вялікі грэх.
Дзеці. Бусла ўсе мы паважаем, да сябе яго запрашаем.
З’яўляецца Бусел у чырвоных ботах, саламяным капелюшы, апрануты ў нацыянальнае адзенне.
Бусел.
Завітаў да вас на свята, Чуў, чакалі вы мяне.
Тут над рэчкаю сасонкі,
Ручаѐк пляскоча звонкі, Без любімае старонкі Аніколі мне не жыць.
Дзеці спяваюць песню «Родны бусел» (муз. С. Галкінай, сл. Н. Галіноўскай).
Дзіця.
Даўганогі землямер
Схапіў жабу за каўнер,
Па траве павалачыў,
У канаве намачыў,
Вострым носам дзеўбануў,
Уздыхнуў і – праглынуў (Васіль Вітка, верш «Бусел») [14].
Бусел.
Па балоце я хаджу, Жабак есці я люблю.
Праводзіцца беларуская народная гульня «Жабкі». Дзеці становяцца ў два рады і спяваюць: Скача, скача жабка, На чатырох лапках.
Скача жабка па дарожцы, Скача, выцягнуўшы ножкі.
Пад хуткую музыку трэба даскакаць да «балота» і назад. У гэты час Бусел спрабуе схапіць «жабак». Перамагае тая каманда, якая хутчэй дабяжыць да свайго месца з большай колькасцю «жабак».
Вядучы. Мы схавалі Бусла боты, каб не швэндаў па балотах.
Праводзіцца гульня «Бусел і Жабкі». Дзецi.
Ходзiць Бусел па балоту, Клiча жабак на работу, Жабка кажа:
Бусел кажа:
Жабка кажа:
Бусел кажа:
Дзецi.
Мы схавалi Бусла боты, Каб не швэндаў па балоце. Бусел, бусел сiганi – Свае боты даганi.
Дзеці становяцца ў кола і перадаюць адзін аднаму бот, а Бусел спрабуе яго дагнаць (беларуская народная гульня «Дагані бот»).
Вядучы. Благавешчанне, як час перавагі вясны над зімой, прымушае падумаць і пра агароды. Лічыцца, што да Благавешчання нельга чапаць Маці-зямлю, бо яна можа прагневацца. На Благавешчанне дзеўка косу не пляце, птушка гнязда не ўе. У гэты дзень забаранялася гарадзіць плот, убіваць у зямлю колле, пачынаць сеў, не выганялі першы раз кароў, не вывозілі гной. На Благавешчанне жанчыны не расчэсвалі валасы, каб «куры расаду не дралі». Гаспадыня падымалася раней мужа, каб выканаць абрад «развязвання сахі».
А зараз прапаную гульню «А мы проса сеялі», каб у гэтым годзе быў добры ўраджай. Правілы гульні: дзеці павінны рухацца роўнай шарэнгай; у той час, калі ідуць і спяваюць хлопчыкі, дзяўчынкі стаяць на месцы, і наадварот.
Дзеці, узяўшыся за рукі, стаяць дзвюма шарэнгамі, тварам адзін да аднаго. З адной стараны стаяць хлопчыкі, з другой – дзяўчынкі.
Хлопчыкі шарэнгай падыходзяць да дзяўчынак і спяваюць:
- А мы проса сеялі, сеялі. (Ідуць на свае месцы.) Дзяўчынкі паўтараюць гэтыя ж рухі і таксама спяваюць:
- А мы проса вытапчам, вытапчам, вытапчам.
Хлопчыкі. Ды чым жа вам вытаптаць, вытаптаць, вытаптаць?
Дзяўчынкі. А мы коней выпусцім, выпусцім, выпусцім.
Хлопчыкі.А мы коней пераймем, пераймем, пераймем.
Дзяўчынкі.Ды чым жа вам пераняць, пераняць, пераняць?
Хлопчыкі.А шаўковым повадам, повадам, повадам.
Дзяўчынкі. А мы коней выкупім, выкупім, выкупім.
Хлопчыкі.Ды чым жа вам выкупіць, выкупіць, выкупіць?
Дзяўчынкі.А мы дадзім сто рублѐў, сто рублѐў, сто рублѐў.
Хлопчыкі.Не, трэба нам тысячы, тысячы, тысячы.
Дзяўчынкі. А мы дадзім дзеўчыну, дзеўчыну, дзеўчыну. (Ідуць дзяўчынкі. Адна дзяўчынка застаецца, астатнія вяртаюцца назад.)
Хлопчыкі. Вось гэта трэба нам, трэба нам, трэба нам. (Хлопчыкі падыходзяць да дзяўчынкі і становяцца вакол яе. Дзяўчынка танцуе, а хлопчыкі пляскаюць у далоні.) Вядучы.
Пякла бабка калачы У халодненькай пячы. А якраз ляцеў камар І калачыкі пакраў.
Дзеці.
Мак таўкуць камары – будзе цѐпла на двары.
Дзеці спяваюць песню «Усе вакол сябры» (муз. і сл. І. Саўчук).
Вядучы.
Гэй, смялей, хлапцы і дзеўкі, Пачынаем пець прыпеўкі.
Хлопчыкі.
Дзяўчыначкі-бяляначкі, Дзе ж вы пабяліліся?
Дзяўчынкі.
Мы кароў даілі ўчора,
Малачком памыліся. Ух!
Хлопчыкі.
Вы паслухайце, дзяўчаты, Нескладуху будзем пець. На дубу свіння пасецца, У лазні парыцца мядзведзь.
Дзеці разам.
Праспявалі вам прыпеўкі, Вельмі хваляваліся. Вы заходзьце ў нашу групу, Калі спадабаліся! Ух!
Вядучы.
Нямала танцаў ѐсць на свеце, Умей іх толькі выбіраць.
А вось гэты слаўны танец
Будзем разам танцаваць. Выконваецца беларускі танец «Весялуха».
Тэатралізацыя верша. Курыца.
Куд-кудак, куд-кудак, Яйка знесла я з кулак.
Вядучы. Узняла чубатка крык.
Індык. Так, так, так! – сказаў індык.
Вядучы. І карова кажа:
Карова. Му-у-у! А каму? Вядучы.
І авечка,
Як пачула пра яечка, Забляяла:
Авечка. Ме-е-е! Можна мне?
Вядучы. Гусак крыкнуў:
Гусак. Го-го-го! Захацела ты чаго!
Сѐння Бусел – гаспадар! (Паводле І. Шуцько, урывак з верша «Яечка».) [46, с. 37]
Дзеці спяваюць песню «На бусліных крылах (муз. А. В. Канстанцінавай, сл. Я. Жабко). З’яўляецца Бусел з кошыкам, у якім ляжыць пячэнне ў выглядзе птушак.
Бусел. Дзякуй вам, дзеткі, што мяне чакалі, звалі, добра спявалі і плясалі.
Вядучы. Дзе ж лятаў наш Бусел?
Бусел. Над прыгожай краінай, якая завецца Беларусь.
Вядучы. А які падарунак ты нам прынѐс?
Бусел. Падару вам многа сонечных і радасных дзѐн, а яшчэ вось гэтых смачных «птушанят». Гэта не простыя «птушачкі», а з сакрэтам. Каму дастанецца «птушачка» з макам, – гэта да вясѐлага жыцця, вішанькай – да багацця, з тварагом – да абноўкі. (Дзеці выбіраюць сабе «птушачак».) Бусел.
А цяпер, дзетвара, усім на вуліцу пара!
Песні пець, хараводы вадзіць,
Весела плясаць,
Благавешчанне святкаваць.
Дзеці і Бусел выходзяць з залы.
Сімвалы Рэспублікі Беларусь
Канспект інтэграванага занятку па адукацыйных абласцях
«Мастацтва (Музычная дзейнасць)» і «Дзіця і грамадства»
(для выхаванцаў старшай групы)
Шчэрбацэвіч Таццяна Анатольеўна, музычны кіраўнік ДУА «Яслі-сад № 16 г. Салігорска»
Праграмныя задачы: фарміраваць асновы патрыятызму і нацыянальнай самасвядомасці; культуру ўспрымання і выканання; развіваць сацыяльна-маральныя арыентацыі і пачуцці; выхоўваць паважлівыя адносіны да дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь (герба, флага, гімна), любоў да Радзімы.
Матэрыялы і абсталяванне: карта Беларусі; карцінкі дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь (герб, флаг), запіс гімна Беларусі (муз. Н. Сакалоўскага, сл. М. Клімковіча, У. Карызны); партрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь; «лапці» (для гульні).
Ход занятка
Дзеці ўваходзяць у музычную залу пад гучанне песні «Мой родны кут, як ты мне мілы» (муз. І. Лучанка, сл. Якуба Коласа).
Музычны кіраўнік. Добры дзень, дзеці! Сѐння ў нас з вамі незвычайны занятак. Мы будзем знаѐміцца з сімваламі нашай краіны. Што гэта за сімвалы? Я прапаную вам паслухаць верш «Сімвалы маѐй краіны», які напісаў беларускі пісьменнік Навум Гальпяровіч.
Выхавальнік чытае верш Навума Гальпяровіча «Сімвалы маѐй краіны» і паказвае малюнкі з дзяржаўнымі сімваламі Рэспублікі
Беларусь [20, с. 30].
Выхавальнік. Дзеці, пра якую краіну распавядае верш? На якой мове напісаны верш? Мы з вамі з’яўляемся жыхарамі якой краіны?
Як называюць жыхароў нашай краіны? (Адказы дзяцей.)
У кожнай краіны ѐсць свае дзяржаўныя сімвалы: Дзяржаўны герб, Дзяржаўны флаг, Дзяржаўны гімн. У беларусаў таксам яны ѐсць. (Паказвае малюнкі з дзяржаўнымі сімваламі Рэспублікі Беларусь.)
Наша дзяржава называецца Рэспубліка Беларусь, альбо Беларусь. Сталіца Беларусі – горад Мінск. Гэта самы галоўны горад у краіне. Кіраўніком нашай дзяржавы з’яўляецца Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь.
Музычны кіраўнік звяртае ўвагу на партрэт кіраўніка дзяржавы.
Музычны кіраўнік. Зараз мы пазнаѐмімся з дзяржаўным сімвалам – гімнам нашай краіны.
Гімн – гэта самая галоўная ўрачыстая песня нашай краіны. Калі гучыць Гімн Беларусі, усе ўстаюць, падпяваюць або спакойна слухаюць стоячы. Так людзі выказваюць павагу да галоўнай песні нашай краіны і любоў да яе. Раніца нашай Радзімы пачынаецца з Гімна. Гучыць ѐн у святы, на ўрачыстых мерапрыемствах.
Дзеці, давайце паслухаем Гімн нашай дзяржавы стоячы! Мы з вамі любім і ганарымся нашай краінай, таму павінны ганарыцца і яе Дзяржаўным сімвалам – гімнам.
Слуханне Дзяржаўнага гімна Беларусі (муз. Н. Сакалоўскага, сл. М. Клімковіча, У. Карызны).
Музычны кіраўнік. Ці спадабаўся Гімн нашай краіны? Які настрой перадае мелодыя гэтага твора: святочны, урачысты, вясѐлы або сумны? Якія словы больш вам запомніліся? Як вы разумееце словы: «Наша любімая маці-Радзіма»? Так, дзеці, беларусы вельмі любяць сваю краіну і ганарацца ѐю. Якія яшчэ дзяржаўныя сімвалы мае наша краіна? (Адказы дзяцей.)
Выхавальнік. У дзяржаўных сімвалах нашай краіны
зашыфраваны аповед або паведамленне пра жыццѐ народа, традыцыі і звычаі. Зараз я вам раскажу пра тыя звесткі, якія зашыфраваны на Дзяржаўным гербе. (Паказвае малюнак Дзяржаўнага герба.)
У промнях узыходзячага сонца мы бачым контуры тэрыторыі Беларусі. Сонца асвятляе нашу краіну, сагравае яе, нясе цяпло, жыццѐ і радасць. Са старажытных часоў сонца і зямля – сімвалы жыцця. Зямны шар азначае, што мы жадаем усім краінам міру, хочам сябраваць з імі і супрацоўнічаць. Вянок з кветак і каласкоў сімвалізуе ўрадлівасць нашай краіны і працавітасць нашага народа. Стагоддзямі нашы продкі працавалі на зямлі, сеялі жыта, пяклі хлеб. Яшчэ ў нашай краіне вырошчваюць лѐн. З ільну атрымліваюць ніткі і робяць тканіну, з якой шыюць адзенне. На чырвона-зялѐнай стужцы напісана «Рэспубліка Беларусь» [20, с. 7, 8, 10–13].
Музычны кіраўнік. Пра цяжкую працу нашых продкаў складалі народныя песні, якія перадавалі з вуснаў у вусны. Я вам зараз загадаю музычную песню-загадку. Пра каго ў ѐй гаворыцца, аб чым яна распавядае? Слухайце ўважліва.
Гучыць беларуская народная песня «Ох, і сеяла Ульяніца лянок». Дзеці спрабуюць разам з музычным кіраўніком імітаваць рухамі дзеянні, які адбываюцца ў песні (сеяла лянок, палола, рвала, у снапочкі ставіла і г. д.).
Музычны кіраўнік. Хто ведае назву песні? Аб чым яна распавядае? Сапраўды, гэта песня пра цяжкую працу жанчын у час уборкі льну. Жанчыны і дзяўчынкі спазаранку збіраліся ў поле, дзе збіралі лѐн. Якія рэчы вырабляюць з ільну? (Адказы дзяцей.)
Выхавальнік. А зараз пазнаѐмімся з Дзяржаўным флагам Рэспублікі Беларусь. Ён мае тры колеры: чырвоны, зялѐны, белы. Чырвоны колер з’яўляецца знакам Сонца, азначае сілу, мужнасць і энергію, адначасова гэта знак шчаслівага жыцця. Зялѐны – колер прыроды, палѐў, лясоў, якія займаюць асноўную частку тэрыторыі нашай краіны. Гэта колер дабра, дабрабыту і міру. Белы колер – гэта перш за ўсѐ колер свабоды, маральнай чысціні і мудрасці. З краю нашага сцяга на белым полі намаляваны нацыянальны арнамент – знак працавітасці і майстэрства беларусаў.
Пра любоў да Радзімы гаворыцца ў многіх прыказках і прымаўках. Ёсць яны і ў беларусаў. Напрыклад, «У чужой старонцы не сагрэе і сонца». Як вы разумееце сэнс прыказкі? (Адказы дзяцей.) Якія прыказкі пра Радзіму вы ведаеце?
Дзіця 1. Дарагая тая хатка, дзе радзіла мяне матка.
Дзіця 2. Ідзі ў родны край – там і пад елкаю рай.
Дзіця 3. На чужыне і камар загіне.
Дзіця 4. У сваѐй хаце і вуглы дапамагаюць.
Дзіця 5. Радзіма – матка, чужына – мачыха. [8]
Выхавальнік. Дзеці, што вы лічыце сваѐй Радзімай? (Адказы дзяцей.) Радзіма – гэта родны край, Беларусь, родны горад, дзе нарадзіліся і жывяце, гэта ваш родны дом.
Музычны кіраўнік. Герб, флаг і гімн – дзяржаўныя, афіцыйныя сімвалы нашай краіны. Таксама ѐсць і неафіцыйныя, нацыянальныя сімвалы Беларусі. Давайце разгледзім іх на малюнках і паспрабуем назваць. Паказвае малюнкі з выявамі бусла, зубра, васілька,
Нацыянальнай бібліятэкі і г. д. [20, с. 31].
Пра які нацыянальны сімвал мы развучвалі песню? Паслухайце ўважліва мелодыю і адкажыце. Музычны кіраўнік выконвае мелодыю з песні «Сіні васілѐк» (муз. і сл. Я. Жабко).
Хто напісаў гэту песню? (Яніна Жабко, беларускі кампазітар.) Якая мелодыя ў гэтай песні: напеўная, спакойная ці хуткая, урачыстая. (Адказы дзяцей.) Давайце мы праспяваем знаѐмую вам песню з пачуццѐм і любоўю да роднай краіны.
Дзеці выконваюць песню «Сіні васілѐк».
Выхавальнік. Як добра вы спявалі. Прапаную вам пагуляць.
Праводзіцца беларуская народная гульня «Лапці». Для гульні неабходна падрыхтаваць «лапці» (ступні дарослага чалавека, зробленыя з кардону і абшытыя мешкавінай). На кожнае дзіця – пара «лапцей». Дзеці ідуць па колу і спяваюць: Па лужочку мы ішлі, Сабе лапцікі знайшлі. Ты, Мікіта, не зявай, Сабе лапці выбірай!
У сярэдзіне кола знаходзіцца выхавальнік, які змяншае колькасць лапцей на адну пару. Напрыканцы мелодыі, дзецям патрэбна стаць на лапці («абуць лапці»). Каму не хапіла «лапцей», той выбывае з гульні. Гульня паўтараецца да таго часу, пакуль не застанецца адзін удзельнік.
Музычны кіраўнік. Як добра вы гулялі. Беларусы яшчэ вельмі любяць танцаваць. А вам падабаецца танцаваць? (Адказы дзяцей.) Я вас запрашаю на беларускі народны танец «Полька-Янка».
Дзеці выконваюць беларускі народны танец «Полька-Янка».
Музычны кіраўнік. Вельмі добра танцавалі. Які ў вас настрой? Што вы даведаліся новага і цікавага? Якія дзяржаўныя сімвалы нашай краіны вы ведаеце? (Адказы дзяцей.)
Выхавальнік паказвае малюнкі з выявамі герба і флага, дзеці іх называюць. Гучыць фрагмент гімна, дзеці адказваюць на пытанне.
Музычны кіраўнік. Сѐння мы пазнаѐміліся з дзяржаўнымі сімваламі Рэспублікі Беларусь, адчулі ўрачысты настрой Дзяржаўнага гімна, выканалі беларускія песні і танцы, упэўніліся ў тым, што беларусы ганарацца сваѐй гісторыяй і паважаюць свае традыцыі і культуру. Мы таксама будзем ушаноўваюць дзяржаўныя сімвалы нашай краіны і любіць сваю Радзіму.
Выхавацель раздае дзецям карцінкі-размалѐўкі з контурам герба, флага, беларускага арнаменту, прапаноўвае размаляваць іх у групе або разам з бацькамі.
День Победы – 9 Мая
(для воспитанников старшей группы)
Скляренко Инна Александровна, музыкальный руководитель ГУО «Ясли-сад № 9 г. Борисова»
Программные задачи: расширять представления детей о событиях Великой Отечественной войны и празднике 9 Мая; развивать эмоциональную сферу на основе расширения диапазона эстетических переживаний; формировать потребность к самовыражению в процессе музыкальной деятельности; воспитывать уважение к защитникам Отечества, ветеранам Великой Отечественной войны.
Материалы и оборудование: цветы, цветные ленты, красные шарфы, изображения памятников Люсе Чаловской, экипажу Павла Рака, героям артиллеристам, сержанту Александру Серебренникову, Аллеи Героев и др., разрезные картины с изображением памятников.
Ход мероприятия
Под торжественную музыку дети входят в музыкальный зал.
Ведущий. 9 Мая – день нашей славной Победы. Это особый праздник. В этот день много лет назад закончилась Великая Отечественная война. Путь к Победе был трудным и героическим. Наши деды и прадеды ценой огромных усилий на фронте и в тылу принесли эту Победу. Прошло много лет, но все помнят эту дату, торжественно ее отмечают.
Ребенок 1.
День Победы – 9 мая –
Праздник мира в стране и весны. В этот день мы солдат вспоминаем, Не вернувшихся в семьи с войны. Ребенок 2.
В этот праздник мы чествуем дедов,
Защитивших родную страну,
Подаривших народам Победу
И вернувших нам мир и весну (Н. Томилина) [41].
Ребенок 1.
Уже давно закончилась война, Она несла лишь горести и беды. Сегодня отмечает вся страна Великий, славный праздник – День Победы!
Победа так была нам всем нужна,
Чтоб звонко птицы в вышине запели, Чтоб могла смеяться детвора, Цвели цветы, и травы зеленели.
Как много жизней унесла война!
Об этом свято помнят ветераны
И в праздник надевают ордена,
Ведь День Победы –
Праздник самый главный! (М. В. Сидорова «Великий праздник») [36]
Исполняют песню «Большой праздник» (муз. и сл. И. Я. Соломыкиной).
Ведущий. На нашем празднике присутствуют ветераны войны.
Это наши герои, которые знают о войне не понаслышке.
Ведущий представляет присутствующих на празднике ветеранов и дает им слово для выступления. Выступление ветеранов.
Дети дарят ветеранам подарки, сделанные своими руками.
Ребенок 1.
Напала фашистская нечисть – Нет вражеским танкам числа. Сражается Брестская крепость Под шквалом литого свинца!
Ребенок 2.
Пылает огнем Севастополь, Раскинув Андреевский флаг, И грудью своей закрывает Одессу родную моряк!
Ребенок 3.
Москву защищает Панфилов, В кольце на Неве Ленинград, Но шепчут усталые люди:
«Ни шагу, ни шагу назад!» [43].
Слушание фрагмента музыкального произведения «Священная война» (муз. А. В. Александрова, сл. В. Лебедева-Кумача).
Ребенок 1.
Бой идет за каждый город, Бой за улицу и дом.
Помогают люди фронту Честным доблестным трудом.
Ребенок 2.
В трудный бой ушли мужчины,
Встали женщины к станку,
Чтобы больше мин, снарядов
Било точно по врагу! [44]
Исполняют танец с шарфами под музыку «А закаты алые, алые» (муз. В. Осошник, сл. Н. Осошник).
Ребенок 1.
Приходят люди к Вечному огню.
Приходят, чтобы низко поклониться Тем, кто погиб в жестокую войну, Их подвигами Родина гордится.
Ребенок 2.
Горит огонь и в дождь, и в снег, и в град.
Не заметут его метель и ветер.
Бессмертен подвиг доблестных солдат.
Несут цветы и взрослые, и дети.
Ребенок 3.
Тем, кто стоял за Родину свою,
Чтоб не могла война вновь повториться,
Приходят люди к Вечному огню,
Приходят, чтобы низко поклониться (М. В. Сидорова «Приходят люди к Вечному огню») [42].
Поют песню «Вечный огонь» (муз. А. Филиппенко, сл. Д. Чибисова).
Дети.
Я стою у обелиска.
Ветер листьями шуршит.
Три березки – в ноги низко Тем, кому бы жить да жить. Замираю возле каждой В многозвучной тишине.
...Так мой дед ушел однажды
И не знает обо мне (А. Лопошич) [30, с. 98]. Все встают и чтят память погибших на войне минутой молчания.
Ведущий. Во многих городах и селах нашей страны есть памятники героям войны. И в нашем городе есть такие памятники. Один из них – это памятник совсем молодой девушке-партизанке, погибшей во время войны. О ком идет речь? (Ответы детей.)
Ведущий. Правильно. Это Люся Чаловская. В ее честь названа одна из улиц нашего города.
Ребенок.
Время нас забирает, Заодно и причал.
Если грусть наплывает,
Легче путь на вокзал. Я живу в Беларуси, Где никто не забыт. Песнь о девочке Люсе Гордой чайкой летит.
И она, как живая, На просторе стоит,
И всегда молодая,
Без румянца ланит (А. Лопошич «Песнь о девочке Люсе»).
Ведущий. А какие памятники героям войны нашего города вы еще знаете? (Ответы детей.)
Беседа о памятниках города сопровождается презентацией с изображениями памятников Люсе Чаловской, экипажу Павла Рака, героям артиллеристам, сержанту Александру Серебренникову и др.
Ребенок.
По тракту Московскому танк Павла Рака
О подвиге наших солдат говорит, А Вечный огонь, вырываясь из мрака, В честь их незабытых, мигая, горит.
Исполнение песни «Танк-герой» (муз. и сл. Т. Копыловой).
Ведущий. Ребята, как называется улица, на которой расположен наш садик? (Ответы детей.) Ребята, расскажите об Александре Серебренникове, в честь которого названа наша улица.
Ребенок 1.
Сержант Серебренников был
Отчаянным бойцом – С фашистами сражался он Под Курском и Орлом.
Однажды в яростном бою
Был командир убит,
Он опустил свой автомат И замертво лежит… Ребенок 2.
Тогда Серебренников встал: «Ребята, все за мной!» – И взвод повел в атаку сам.
И на врагов стеной
Обрушился бессмертный взвод, Отважен и силѐн.
Сержант, хоть храбро воевал,
Да пулей был сражѐн (М. Бабицкая).
Ребенок 3.
Героя подвиг не забыт,
И именно сейчас
Воздвигли памятник ему На улице у нас.
Ведущий. На нашей улице, кроме памятника Александру Серебренникову, есть и другие памятные места. Например, Аллея Героев.
Ребенок.
Один из памятников на нашей улице – Аллея Героев. На Аллее Героев, дружок, помолчи ты И цветы положи на холодные плиты. О бесстрашных героях мы вспомним сейчас, Отстоявших свободу и счастье для нас.
А свобода и счастье – это мамина ласка, Это цирк и игрушки, и волшебная сказка.
Все – и дети, и взрослые – много сделать должны, Чтобы не было больше на свете войны (М. Бабицкая).
Проводится игра «Собери изображение памятника». Дети делятся на 3 группы и собирают разрезные картинки с изображением памятников (экипаж Павла Рака, герои-артиллеристы, Аллея Героев).
Побеждает та команда, которая первой соберет картинку.
Ребенок.
Четыре долгих года Победу ждал народ – Пылает от салютов Вечерний небосвод.
И едут, едут, едут
Домой во все концы
Солдаты-победители, Советские бойцы!
Все дети выполняют упражнение с лентами и цветами под музыку «Майский вальс» (муз. И. Лученка, сл. М. Ясеня).
Ребенок 1.
Мы – дети счастливой и мирной страны. Народ наш великий не хочет войны…
Ни детям, ни взрослым война не нужна.
Пусть с нашей планеты исчезнет она! Ребенок 2.
Пусть мирные звезды над миром горят,
И дружба не знает границ и преград! (О. Высотская, отрывок из стихотворения «Под мирным знаменем».) [16]
Исполняют песню «Мир – это детство» (муз. Е. Архиповой, сл. В. Данько).
В заключение праздника детям и родителям предоставляется время для свободного общения с приглашенными ветеранами.
Развлечение к Дню города Жодино
(для воспитанников средней и старшей групп)
Окунева Светлана Станиславовна, музыкальный руководитель
ГУО «Ясли-сад № 19 “Пралеска” г. Жодино»
Программные задачи: расширять представления воспитанников о своей малой родине (городе Жодино), достопримечательностях родного города; развивать эмоциональную сферу на основе расширения диапазона эстетических переживаний; формировать основы общей и музыкальной культуры; воспитывать чувства любви к родному краю и гордости за него, нравственные качества (доброту, отзывчивость, гостеприимство).
Материалы и оборудование: украшения для музыкального зала, картонные рули для песни «Вырастает город» (муз. Е. Тиличеевой, сл. М. Кравчука); искусственные цветы по числу участников, две лейки для игры «Посади цветы»; чемодан с угощениями.
Действующие лица: ведущий, пассажиры самолета.
Ход развлечения
Дети входят в музыкальный зал, звучат праздничные фанфары, выходит ведущий праздника.
Ведущий. Здравствуйте, дорогие ребята! Мы собрались сегодня в нашем музыкальном зале, чтобы отпраздновать замечательный день – День города Жодино! Пусть наш веселый детский «Привет!» летит по всем улочкам нашего города!
Нашим друзьям – Привет! (Слово «Привет» произносят все дети.) Нашим школьникам – Привет!
Нашим рабочим – Привет!
Нашим строителям – Привет!
Нашим жителям – Привет!
Нашему городу – Привет!!!
Исполняют песню «Город наш» (муз. и сл. С. Окуневой). В конце песни раздается звук самолета, ведущий обращает на него внимание детей.
Голос диктора. Внимание! На вашу площадку приземлился самолет рейсом № 124 из города Упрямска (по мотивам рассказа М. А. Андрианова «Город больных ослиной болезнью»). Встречайте гостей!
Под музыку в зал заходят два пассажира с чемоданами и сумками.
Пассажир 1. Здравствуйте! Что это за город?
Дети. Жодино!
Пассажир 1. Точно Жодино?
Дети. Да!
Ведущий. Здравствуйте. А вы кто?
Пассажир 1. Мы пассажиры самолета из города Упрямска. Очень давно, когда мы были еще маленькими детьми, нас отправили туда родители (жалостливо).
Ведущий. Это почему же?
Пассажир 2. Потому что мы были очень капризными, упрямыми детьми и надоедали всем (плаксиво).
Пассажир 1. Мы прожили в городе Упрямске много лет, и елееле нам удалось оттуда убежать!
Ведущий. Что же это за город такой?
Пассажир 1. Там все болеют ослиной болезнью! Вот на проспекте ЛЕЖЕБОК живут упрямки-лежебоки. Они по утрам упрямо не хотят вставать, капризничают и продолжают часами валяться в постели. Поэтому, чтобы солнце по утрам не будило их своими лучами, им строят дома без окон!
Пассажир 2. А на УЛИЦЕ ГРЕЧНЕВОЙ КАШИ живут те упрям-
ки-недоедалки, кто всегда упрямо не хочет доедать свою еду. Здесь то и дело открываются окна, и остатки пищи выкидывают прямо на улицу. А так как по утрам чаще всего едят гречневую кашу, то улицу так и назвали – УЛИЦА ГРЕЧНЕВОЙ КАШИ!
Пассажир 1. Еще там есть улица НЕПРАВИЛЬНЫХ ШКОЛ, где живут упрямки-неучи, которые не хотят учиться и делать уроки. Есть улица ВЕЧНОГО ГРОМА! Там до ночи гремит барабан для тех, кто упрямится и не любит ложиться спать.
Пассажир 2. На улице ПРИСТАВАЛ живут упрямки-приставучки! С ними придется играть в чужие неинтересные игры, слушать долгие скучные истории или смотреть длинные надоевшие фильмы!
Пассажир 3. Вообще, сумасшедший город! Мы долго прожили в нем и поняли, что так жить больше нельзя! Мы купили билет на самолет и прилетели к вам.
Пассажир 1. Мы хотим жить в красивом городе с хорошими, вежливыми и воспитанными людьми!
Ведущий. Вам повезло, вы попали в замечательный город!
Скажите, дети, как называются улицы в нашем городе?
Дети поочередно говорят названия улиц, на которых живут. Ведущий добавляет еще некоторые названия, предлагает родителям дополнить список знакомых улиц. Дети читают стихи о своем городе.
Ребенок 1.
Мы в городе добром
И светлом живем, И Родиной нашей Его мы зовем.
Как звать этот город,
Скажите, ребята? (А. Алѐшин)
Все дети. В Жодино славном живут дошколята!
Ребенок 2.
Наш город совсем еще молод,
Но радуясь новой и мирной весне,
Растет, хорошеет наш город
На радость, на счастье мне и тебе! (А. Казюко) Ребенок 3.
Город мирный и красивый
Зеленеет и растет,
И живет в нем очень дружный, Замечательный народ!
Ребенок 4.
Хороши у нашей Родины Деревни, села, города. Но милее, лучше Жодино Не найти нам городка!
Ребенок 5.
На берегу широкой речки Город наш стоит родной.
Этот город – юный город, Станет скоро он большой!
Ведущий. Ребята, давайте прокатимся на машинах по улочкам нашего города, полюбуемся его красотой, а по дороге споем песню.
Дети имитируют движения водителя за рулем, исполняют песню «Вырастает город» (муз. Е. Тиличеевой, сл. М. Кравчука).
Ребенок 6.
Город мой на карте
Сразу не заметишь,
Маленькая точка
На Плисе-реке.
Но гремит по свету
Слава о БелАЗе, А БелАЗ прописан В нашем городке!
Ребенок 7.
Наши БелАЗы
Известны всем в мире,
В рудных карьерах надежны они.
Их слава с годами
Все шире и шире,
Ведь трудятся с честью богатыри!
Звучит песня «Мы делаем БелАЗы» (муз. и сл. С. Окуневой). В зал заходят мальчики в костюмах рабочих, с бутафорскими ключами и инструментами.
Мальчики.
Почетней нет в народе (мальчики идут по кругу друг за другом)
Работы на заводе,
Где руки золотые (показывают свои руки и инструменты) Всегда и всем нужны!
Такие вот ребята
Пришли сюда когда-то, Теперь они орлята И гордость всей страны!
Припев:
Все знают, что мы асы (все мальчики поют),
Мы делаем БелАЗы,
Большие самосвалы,
Мы все богатыри! (Демонстрируют силу.)
Работаем умело,
Мужское это дело,
Накручиваем смело
Тяжелые болты! (Демонстрируют свои инструменты.)
- Девчонки и мальчишки
Рассматривают книжки, Особенно картинки, Где есть большой БелАЗ. Но скоро повзрослеют
И глянуть не успеют,
Как с нами эту песню Споют они не раз!
Припев.
Мы смотрим, как по трассе Уходят в путь БелАЗы.
Их ждут дела большие, Их ждет тяжелый груз.
Высокие кабины,
Огромные машины
Прославят нашу землю – Родную Беларусь!
Припев.
Пассажир 1. Очень нам нравится ваш город! Столько здесь нового и интересного!
Ведущий. Будем город наш любить? Дети. Да! (Отвечают все дети.) Ведущий. Будем мы им дорожить?
Дети. Да!
Ведущий. Будем взрослым помогать?
Дети. Да!
Ведущий. Будем город украшать?
Дети. Да!
Ведущий. Будем мы цветы сажать?
Дети. Да!
Ведущий. Предлагаю наш город сделать еще краше, давайте украсим его цветами.
Проводится игра-эстафета «Посади цветы». Все дети делятся на две команды, становятся напротив «цветочных клумб» (клумбы могут быть разные по форме: квадратные, круглые, в форме ромба и т. д.). У каждой команды имеется набор из декоративных цветов и лейка. Участники команд по очереди должны выбрать цветок, добежать до клумбы и «посадить» его. Последний участник оббегает цветочную клумбу, поливает все цветы и возвращается обратно.
Побеждает та команда, которая быстрее всех справится с заданием.
Взрослые оценивают оформление цветами каждой клумбы.
Пассажир 2. Какой красивый у вас город!
Пассажир 3. Какие замечательные и добрые люди живут в вашем городе!
Ведущий. Замечательные люди живут и о городе своем веселые песни поют! Воспитатели вместе с детьми исполняют «Жодинские частушки» (сл. С. Окуневой).
- Нам скучать и грустить Сегодня не положено.
Мы куплеты сочинили И споем про Жодино!
Припев. Ух-ты! Ах-ты!
Как не похвалиться. Повезло же нам, ребята, В Жодино родиться!
- Раньше здесь была деревня, Огромное болото,
Но решили город строить − Взялись за работу.
Припев.
- Всюду клумбы и газоны,
Красоты немало, И аллея фонарей Ярко засияла.
Припев.
- Вот еще мы подрастем,
Глянуть не успеете,
На работу, в детский сад На метро поедете!
Припев.
- Своим городом родным Будем мы гордиться! Захотим и сделаем Жодино – столицей!!!
Припев.
Ведущий. Вот так весело и дружно мы живем! Оставайтесь у нас!
Пассажир 1. Спасибо, мы очень рады!
Ведущий. Мы приглашаем вас на веселый танец.
Исполняют белорусский танец «Весялуха».
Голос диктора. Внимание! Внимание! Пассажиры рейса № 124!
На посадочной полосе вас ожидают родители!
Пассажиры. Ура! Нас встречают мамы и папы! До встречи, друзья! Рады были знакомству! Примите от нас поздравления с Днем города и угощения! (Пассажиры открывают чемодан и отдают угощения для ребят.)
Ведущий. Как хорошо, что они встретили своих родителей и поселятся в нашем красивом городе! В честь такого замечательного праздника пусть прогремит «салют»!
Лопаются шарики, вверх летят разноцветные ленты. Дети по-
лучают угощения, фотографируются и покидают зал.
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ
- Кодекс Республики Беларусь об образовании : 13 января 2011 г. № 243-3 // Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 01.02.2011, № 13.2/1795. – Минск : Нац. центр правовой информ. Респ. Беларусь, 2011.
- О государственных символах Республики Беларусь : Закон Респ. Беларусь, 5 июля 2004 г., № 301-3 (в ред. законов Республики Беларусь от 08.07.2015 № 283-З).
- Об утверждении Концепции непрерывного воспитания детей и учащейся молодежи 2016–2020 годы : постановление Совета Министров Респ. Беларусь, 15 июля 2015 г., № 250.
- Об утверждении Государственной программы «Образование и молодежная политика» на 2016–2020 годы : постановление Совета Министров Республики Беларусь, 28 марта 2016 г., № 250 (в ред. постановления Совета Министров Республики Беларусь от 04.11.2016 № 905).
- Вучэбная праграма дашкольнай адукацыі / Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. – Мінск : Нац. ін-т адукацыі, 2012. – 407 с.
- Инструктивно-методическое письмо Министерства образования Республики Беларусь к 2013/2014 учебному году [Электронный
ресурс] : постановление Министерства образования Республики Беларусь, 22 июля 2013. – Режим доступа : http://edu.gov.by/main.aspx?guid=14741. – Дата доступа : 03.12.2013.
- Анцыпiровiч, В. М. Фармiраванне музычнай культуры дашкольнікаў сродкамi беларускага фальклору : дапаможнiк для педагогаў устаноў, якiя забяспечваюць атрыманне дашк. адукацыi / В. М. Анцыпiровiч ; пад рэд. Н. С. Старжынскай. – Мінск : Зорны верасень, 2007. – 60 с.
- Беларускія прыказкі, прымаўкі, фразеалагізмы / склад. Ф. Янкоўскі. – 2-е выд., дапоўн. – Мінск : Акадэмія навук БССР, 1962. – 555 с.
- Беларускі дзіцячы фальклор / склад. А. М. Аляхновіч [і інш.]. – Мінск : Беларусь, 1994. – 272 с.
- Беларуская літаратура: А. Дзеружынскі [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу : http://karotkizmest.by. – Дата доступу : 20.05.2019.
- Вераб’ѐва, Н. Апусцела поле, нiвы адцвiлi : сцэнарый для дзяцей старэйшай групы / Н. Вераб’ѐва // Пралеска. – 1994. – № 9. – С. 10–11.
- Верціхоўская, М. І. Залатыя зярняты : тлумачальнаперакладны слоўнік : 2-гі клас / М. І. Верціхоўская. – Мінск : Пачатковая школа, 2009. – 176 с.
- Вершаваная казка «Рэпка» [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу : https://documentsite.net/3001147. – Дата доступу : 22.05.2019.
- Вершы для дзяцей: В. Вітка [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу : http://www.vyaselka.ru/busel. – Дата доступа : 20.05.2019. 15. Вольскі, А. В. Літаратурнае чытанне : падруч. для 2-га кл.
устаноў агул. сярэд. адукацыі з рус. мовай навучання / А. В. Вольскі, І. А. Гімпель. – Мінск : Нац. ін-т адукацыі, 2012. – 128 с.
- Высотская Ольга. Под мирным знаменем [Электронный ресурс]. – Режим доступа : http://poznayki.ru/стихи. – Дата доступа :
27.05.2019. 17. Выхоўваем грамадзяніна : дашкольнікам аб гісторыкаэтнаграфічнай спадчыне : дапам. для педагогаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне дашк. адукацыі / Л. М. Варанецкая, К. М. Бельская, І. Л. Ждан. – Мінск : Зорны верасень, 2008. – 132 с.
- Грымаць, А. А. Беларуская народная педагогіка : тэорыя і практыка : дапам. для студэнтаў і выкладчыкаў пед. вучылішч, каледжаў, інстытутаў і ўніверсітэтаў / А. А. Грымаць, Л. М. Варанецкая. – Мінск : Бел. дзярж. пед. ун-т імя М. Танка, 1996. − 191 с.
- Гульні, забавы, ігрышчы / склад. А. Ю. Лозка. – 3-е выд. – Мінск, 2003. – 534 с.
- Герб, сцяг, гімн: дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь :
для дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту / В. У. Ваніна. – 2-е выд. – Мінск : Пачатковая школа, 2016. – 31 с.
- Жабко, Я. Г. Усе поры года я вельмі чакаю / Я. Г. Жабко. – Мінск, 1999. – 143 с.
- Жабко, Я. Г. Детская дружба : песни, инсценированные сказки, рассказы, стихи / Я. Г. Жабко ;музыка А. В. Константиновой. – Минск : Беларусь, 2013. – 79 с.
- Загадкі з поля і градкі [Электронны рэсурс] / Міхась Пазнякоў. – Рэжым доступу : http://chitaemdetyam.com/images/books. – Дата доступу : 22.05.2019.
- Зборнік беларускай літаратуры. Вершы і творы на беларускай мове. Якуб Колас [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу : http://litaratura.by/yakub-kolas-da-vyasny. – Дата доступу : 20.04.2019.
- Кавалеўская, Г. М. Выхаванне нацыянальнай самасвядомасці дашкольнікаў сродкамі беларускага фальклору : дапаможнік для педагогаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне дашкольнай адукацыі / Г. М. Кавалеўская. – Мазыр : Белы Вецер, 2009. – 62 с.
- Кахноўская, А. В. Этнакультурнае выхаванне : фарміраванне асноў патрыятызму ў старэйшых дашкольнікаў : вучэб.-метад. дапаможнік / А. В. Кахноўская ; Мінскі абл. ін-т развіцця адукацыі. – Мінск : МАІРА, 2011. – 99 с.
- Кахноўская, А. В. Народныя святы, забавы, вечарыны: этнакультурнае выхаванне дашкольнікаў : зб. сцэнарыяў / А. В. Кахноўская ; ДУА «Мінскі абл. ін-т развіцця адукацыі». – Мінск :
МАІРА, 2010. – 30 с.
- Лозка, А. Ю. Беларускi народны каляндар / А. Ю. Лозка. – 2-е выд. – Мінск : Полымя, 2002. – 240 с.
- Лозка, А. Ю. Святы Беларусі : для сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту / А. Ю. Лозка. – Мінск : Беларуская
Энцыклапедыя, 2018. – 71 с. – (Беларуская дзіцячая энцыклапедыя).
- Лопошич, А. У обелиска / А. Лопошич // Неман. – 2010. – № 1. – С. 98.
- Літаратурнае чытанне : падручнік для 3-га кл. агульнаадукац.
устаноў з рус. мовай навучання / склад. : В. С. Варапаева,
Т. С. Куцанава. – Мінск : Маст. літ., 2007. – 128 с.
- Нашы дзеткі: Сяргей Сокалаў-Воюш [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу : http://dzietki.org/article/cms_view. – Дата доступу : 19.04.2019. 33. Никонова, Л. Е. Патриотическое воспитание детей среднего дошкольного возраста : пособие для педагогов учреждений дошкольного образования / Л. Е. Никонова. – Минск : Зорны Верасок, 2015. – 120 с.
- Паэтычная старонка: Максім Танк [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу : http://maksimtank.ru/vershy/yak-vyasna-pryshla. – Дата доступу : 26.04.2019.
- Паэзія: Паўлюк Прануза [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу : http://ddu101.vitebsk.edu.by/be/main.aspx?guid=42311. – Дата доступу : 26.05.2019.
- Поэтическая страничка: М. В. Сидорова [Электронный ресурс]. – Режим доступа : https://nsportal.ru/user/782445/page. – Дата доступа : 20.05.2019.
- Родныя вобразы: Я. Колас [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу : http://rv-com/verse/show/94. – Дата доступу : 20.04.2019. 38. Сцяпурка, В. С. З імі слаўна забаўляцца, імі добра любавацца : факультатыўныя заняткі «Вытокі роднай мовы» ў 1-м класе : дапам. для настаўнікаў / В. С. Сцяпурка. – Мінск : Пачатковая школа, 2016. – 104 с.
- Сторажава, Н. А. Сіні матылѐк : загадкі для дзяцей дашкольнога і малодшага школьнага ўзросту / Н. А. Сторажава. – Мінск : Народная асвета, 2012. – 24 с.
- Страна мелодий : пособие / сост. Л. В. Кузьмичева. – Минск : Беларусь, 2011. – 247 с. : ноты.
- Стихи ко Дню Победы (9 Мая): День Победы [Электронный ресурс]. – Режим доступа : https://otmetim.info/stixi-k-9-maya. – Дата доступа : 20.05.2019.
- Стихотворения ко Дню Победы: М. Сидорова [Электронный ресурс]. – Режим доступа : http://logocvetik.ucoz.com/publ/detjam. – Дата доступа : 27.04.2019.
- Сценарий праздника ко Дню Победы [Электронный ресурс]. – Режим доступа : http://vsescenarii.com. – Дата доступа : 27.04.2019.
- Сценарий 9 Мая [Электронный ресурс]. – Режим доступа : http://vsescenarii.com. – Дата доступа : 27.04.2019.
- Сцэнарый свят. Апусцела поле, нівы адцвілі [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу : http://сцэнар. дамен.бел/vosen/apuscelapole-nivy-adcvili. – Дата доступу : 19.05.2019.
- Чытанка для дзіцячага садка / уклад. В. Вячорка, П. Садоўскі ; мал. Н. Гарбуновай. – Мінск : Медысонт, 2008. – 372 с.
Вучэбна-метадычнае выданне
ВЫХОЎВАЕМ МАЛЕНЬКІХ ПАТРЫЁТАЎ
Сцэнарыі свят і забаў
Адказны за выпуск І. Р. Калеснікава
Карэктары М. С. Сікорская, Ж. М. Атаева
Камп’ютарная вѐрстка Г. А. Абцэшка
Дызайн вокладкі В. А. Ніканорава
Падпісана ў друк 30.08.2019. Фармат 60×841/16.
Папера афсетная. Гарнітура Таймс. Друк на рызографе. Заказ 11.
Ум. друк. л. 3,66. Ул.-выд. арк. 2,32. Тыраж 99 экз.
Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі».
Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюджвальніка друкаваных выданняў № 1/422 ад 02.09.2014.
Вул. П. Глебкі, 88, 220104, Мінск.